- Прысмакі з кішэні - https://belcook.com -

Адзінкі вымярэння ў кнізе «Літоўская гаспадыня»

Posted By Наталья Хайлова On 3 Октябрь 2008 @ 11:09 In Літоўская гаспадыня | Comments Disabled

Разъяснения устарелых терминов для обозначения единиц веса, длины, счета.
Язык белорусский.

АДЗІНКІ ВЫМЯРЭННЯ Ў КНІЗЕ “ЛІТОЎСКАЯ ГАСПАДЫНЯ”

«У кнізе захавваныя састарэлыя тэрміны для абазначэння адзінак вагі, даўжыні, лічэня, якія зараз зразумелыя не ўсякам чытачу. Таму лічым неабходным даць іх тлумачэнне.

Асьміна – мера сыпкіх рэчываў, што раўнялася прыблізна 18 гарцам, 1/8 бочкі віленскай.
Гарнец – мера сыпкіх рэчываў і вадкасці. Малы (шынковы) складаў прыблізна 2,8 літра. Вялікі (цэхавы) — 5,6 літраў. Бочка віленская змяшчала 144 малыя або 72 вялікія гарцы.
Гран – адзінка аптэкарскай вагі, роўная 62 міліграмам.
Драхма – старажытная адзінка аптэкарскай вагі, якая складала 3,73 грама.
Капа – адзінка лічэння: 60 штук чаго-небудзь.
Квапта – адзінка вымярэння сыпкіх і вадкіх рэчываў. Складала чацьвёртю частку гарца, 0,7 літра.
Локаць – мера даўжні, якая раўнялася 54,96 сантыметра.
Лот – адзінка вагі, што складала 1/32 фунта, ці 11,71 грама.
Міля – адзінка вымярэння адлегласці. У Вялікім Княстве Літоўскім адпавядала 7,798 кіламетра.
Пуд – мера вагі, роўная 40 фунтам, ці 16 1/3 кілаграма.
Унцыя – адзінка аптэкарскай вагі, роўная прыблізна 30 грамам.
Фунт – мера масы. У Вялікім Княстве Літоўскім велічыня фунта вагалася ад 360 да 450 грам, з 1766 года – 374,82 грама.
Фут – мера даўжыні, якая раўнялася прыблізна 12 дзюймам, або 30,48 сантыметраў.
Цаля – мера даўжыні, што складала 2,54 сантыметра.
Чвэрць – мера даўжыні, роўная 17,775 сантыметра.
Шаснаццатка – мера сыпкіх рэчываў. У Вялікім Княстве Літоўскім складала паўасьміны.»

Источник: Скан зроблены pan_demetrius з кнігі: Літоўская гаспадыня — Мінск, Полымя, 1993. Пераклад з польскай — П.Казлоўскі, В.Нядзвецкая.


Article printed from Прысмакі з кішэні: https://belcook.com

URL to article: https://belcook.com/post/adzinki-vymyarennya/

Copyright © 2008-2022 Прысмакі з кішэні. All rights reserved.