- Прысмакі з кішэні - https://belcook.com -

Народная кухня маталян — ч. 1

Posted By Наталья Хайлова On 29 Сентябрь 2009 @ 10:18 In Народная кухня маталян | Comments Disabled

Книга написана по материалам этнографической экспедиции, где записывали кулинарные рецепты у полесских бабушек. Выпущена она была к белорусскому кулинарному фестивалю «Мотальскiя прысмакi», который проходил в деревне Моталь Брестской области . Там же можно было попробовать блюда по материалам этой экспедиции. Книга попала ко мне в руки благодаря Марине-kitchenreader. Она же помогла мне отредактировать распознанный текст.
В книге вы не найдете рецептов. Здесь больше рассказы про быт да общие направления в готовке. Для меня она ценна так как именно на Полесье прошло мое детство, а потому все это очень знакомо и близко.

Язык — полесский диалект

НАРОДНАЯ КУХНЯ МАТАЛЯН — ч.1

Ад імя фундатара выдання — Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» выказваем удзячнасць Іванаўскаму раённаму і Мотальскаму сельскаму выканаўчым камітэтам за вялікі ўнёсак у культурнае і гаспадарчае развіццё сваёй «малой радзімы», а таксама за дапамогу ў арганізацыі этнаграфічнай экспедыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вынікам якой і стала гэтая кніга. Асаблівая падзяка жыхарам вёскі Моталь, якія знайшлі магчымасць падзяліцца з намі сваім адметным досведам. Сярод іх: Агафонава Марыя Васіл’еўна, Аксаніч Любоў Аляксандраўна, Аксаніч Уладзімір Васіл’евіч, Анюковіч Кацярына Міхайлаўна, Бабрыковіч Вольга Іванаўна, Бабрыковіч Еўфрасіння, Бухалка Соф’я Міронаўна, Высакаморная Валянціна Іванаўна, Данілевіч Вольга Іванаўна, Данілевіч Марыя Паўлаўна, Данілевіч Надзея Уласаўна, Дзяркач Надзея Аркад’еўна, Жыховіч Ганна Данілаўна, Жыховіч Надзея Іванаўна, Казёл Ганна Аляксандраўна, Каткавец Вольга, Каткавец Любоў Іванаўна, Ксенда Зінаіда Мікалаеўна, Ксенда Пелагея Рыгораўна, Кузюр Ганна Антонаўна, Кузюр Марыя Дзям’янаўна, Кузюр Ніна Арцёмаўна, Кульбеда Кацярына Васільеўна, Кульбеда Вольга, Кульбеда Галіна Пятроўна, Кульбеда Марыя Васіл’еўна, Кульбеда Марыя Іванаўна, Кульбеда Марыя Нікалаеўна, Кульбеда Надзея Сцяпанаўна, Купчык Марыя, Лукашэвіч Соф’я Іосіфаўна, Мазько Надзея Аляксандраўна, Маліч Надзея Федараўна, Марзан Ганна Максімаўна, Марзан Марыя Сямёнаўна, Марзан Ойніса Хапыржанаўна, Мароз Вольга Іванаўна, Мароз Ганна Федараўна, Мацукевіч Алена Кірылаўна, Мацукевіч Лідзія, Мацукевіч Надзея Федараўна, Мінюк Ганна Кірылаўна, Мінюк Улляна Міронаўна, Міховіч Анастасія Пятроўна, Міховіч Вольга Якаўлеўна, Міховіч Соф’я Андрэеўна, Надольская Аляксандра Паўлаўна, Парфеневіч Алена Федараўна, Полто Аляксандр Міхайлавіч, Полто Анастасія Іванаўна, Полто Марфа Усеваладаўна, Полто Сяргей Пятровіч, Пракаповіч Кацярына Іванаўна, Промак Марына Аляксееўна, Пташэц Марыя Васіл’еўна, Райкевіч Вольга Васіл’еўна, Райкевіч Ганна Трафімаўна, Райкевіч Любоў Емял’янаўна, Райневіч Вера Андрэеўна, Рамановіч Вольга Рыгораўна, Рамановіч Ганна Іванаўна, Рамановіч Мікалай Іосіфавіч, Рамановіч Надзея Рыгораўна, Рамановіч Надзея Якаўлеўна, Рамановіч Ніна, Рацік Вольга Сяргееўна, Сергейчук Соф’я Ігнац’еўна, Спаравец Пелагея Іванаўна, Стасевіч Вера Дзям’янаўна, Стасевіч Любоў Арсенц’еўна, Стасевіч Марыя Канстанцінаўна, Стасевіч Марыя Сямёнаўна, Сулім Вольга Ігнац’еўна, Терлецкая Марыя Фядос’еўна, Філіновіч Марыя Іванаўна, Філіновіч Соф’я Іванаўна, Філіповіч Сафронія, Хала Лідзія Якаўлеўна, Хала Марыя Федараўна, Хаміняціч Ганна Іванаўна, Шыкалай Марыя Якаўлеўна
Старшыня Праўлення
БГА «Адпачынак у вёсцы»
Валерыя Кліцунова

Прадмова
Традыцыйная культура харчавання — неад’емная частка культуры любога народа. У беларусаў ёсць свая кулінарная кніга з сотнямі рэцэптаў выдатных страў. Пакінуты нам у спадчыну цікавыя традыцыі народнага застолля, у аснове якіх ляжаць беражлівыя, уважлівыя адносіны да прадуктаў харчавання. Прысыпанка, саламаха, жур, крышаны — сёння пра гэтыя стравы ведаюць толькі вясковыя жыхары пажылога ўзросту. А між тым, гэта толькі некаторыя з многіх страў, якія ў мінулым займалі важнае месца на стале беларуса. Сёння яны забытыя нашымі гаспадынямі, як і сотні іншых. 3 цягам часу многа чаго губляецца з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі як бясцэнную спадчыну ад пакалення да пакалення. I ўсё ж у бяздонных кладоўках традыцыйнай беларускай кухні захоўваюцца сапраўдныя скарбы і беспадстаўна адмовіцца ад іх было б вялікай памылкай. Многія, вельмі многія стравы мінулага могуць стаць упрыгожваннем нашага стала, зрабіць сучаснае меню больш разнастайным і карысным.
Народная кухня маталян вызначаецца сваёй унікальнасцю, багаццем і самабытнасцю. На яе фарміраванне і існаванне аказалі ўплыў шэраг фактараў: прыродна-геаграфічны, накіраванасць мясцовай гаспадаркі, этнічная традыцыя («так дзяды нашы рабілі»), народны каляндар і інш. У жніўні 2008 года ў Моталі адбыўся першы Міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі», які стаў сапраўдным святам кулінарнага майстэрства маталян і парадаваў шматлікіх гасцей фестывалю. Упершыню была звернута ўвага на асаблівасці традыцыйнай кухні маталян, сярод якіх найперш неабходна адзначыць натуральную аснову прадуктаў і іх экалагічную чысціню, перавагу прадуктаў расліннага паходжання, выкарыстання хатняй печы для прыгатавання абсалютнай болыпасці народных страў. Многія тады сталі гаварыць менавіта пра мотальскую кухню як састаўную частку традыцыйнай культуры харчавання беларусаў.
У ліпені 2009 года была наладжана этнаграфічная экспедыцыя ў гэты ўнікальны куточак Беларусі. На працягу трох тыдняў па загаддзя распрацаванаму апытальніку праводзіўся збор палявога этнаграфічнага матэрыялу па традыцыях народнага харчавання маталян. Было апытана звыш васьмідзесяці жыхароў вёскі Моталь сталага ўзросту якія паведамілі вельмі многа цікавай інфармацыі аб распаўсюджанасці многіх мясцовых страў, аб тэхналогіі іх прыгатавання, аб народным застольным этыкеце, аб святочна-абрадавай ежы маталян, аб прадметах хатняга начыння, якія выкарыстоўваліся для захоўвання прадуктаў і прыгатавання ежы. Пад час гутарак вялася фотаздымка, вынікі якой часткова змешчаны ў дадзенай працы. Матэрыялы, сабраныя ў экспедыцыі, уяўляюць каштоўнейшую крыніцу для далейшага вывучэння і выкарыстання на практыцы традыцый народнага харчавання беларусаў.
Асноўным прадуктам харчавання маталян на працягу многіх стагоддзяў быў печаны жытні хлеб. Цеста для яго замешвалі ў спецыяльнай драўлянай пасудзіне, якая называлася дзіжка ці дзіжа. Клалі цеста на драўляную лапату, якую засцілалі лістамі капусты, аіру, дубу. На першай сфармаванай з цеста булцы («бохун») абавязкова рабілі рукой крыжык. Пяклі хлеб на подзе печы. Гатоўнасць яго маталяне правяралі рознымі спосабамі. Некаторыя клалі на руку і стукалі: гатовы гучыць; некаторыя датыкаліся носам да булкі: калі ён не пячэцца, то значыць спёкся. 3 высушаных сухароў рабілі смачны і карысны хлебны квас. Акрамя хлеба, пяклі таксама пірагі. 3 мукі варылі зацірку, якая тут называецца саламаха. Многа страў гатавалі з бульбы, сярод якіх камы, клёцкі, прысыпанка і інш. Грыбы выкарыстоўвалі часцей за ўсё сушанымі. Многа елі рыбных страў. 3 рыбы гатавалі халадзец, шчупакоў фаршыравалі. Мяса ўжывалі часцей за ўсё пад час выканання палявых работ. Рабілі коўбух, сальцісон і іншыя дэлікатэсы. 3 малака рабілі тварог і сыры. 3 напояў найбольш распаўсюджанымі былі кампоты з сушкі, бярозавы сок, квас. На вяселле абавязкова пяклі каравай. На памінкі павінна было быць тры стравы — капуста, пшонна каша і куцця з меду. На хрэсьбіны варылі кашу. Але лепш аб усім гэтым раскажуць самі жыхары вёскі Моталь.
У дадзенай працы пададзены найбольш важныя і цікавыя матэрыялы гутарак аб мотальскай кухні з мясцовымі жыхарамі. Пры падрыхтоўцы матэрыялаў да выдання аўтары імкнуліся па магчымасці захаваць усе асаблівасці прыгожай і мілагучнай мясцовай гаворкі, якая бытуе ў асяроддзі маталян ў наш час.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім прыветлівым і гасцінным жыхарам вёскі Моталь, з кім давялося пагутарыць падчас гэтай працы, а таксама студэнтам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за дапамогу у зборы этнаграфічнага матэрыялу па мотальскай традыцыйнай кухні.

Традыцыі харчавання маталян
«Я з сорак чацв’ёртого року. Замуж прыйшла сюда ў 1968 годзе. Весэле родітелі робылы. У прыданое давалы сундук. Як давалі карову, то звалі «прывяла бонду», і только корову, нэ свіню, нэ овечку, нэ коня, это ужэ шчыталося — бонда. То шчас Пэтрівка, а кончыцца пост, тоды будэ вэсілля. Булы запоіны і заручыны. Прыходять — пытають, а потым запывають, договорются сначала, а вжэ потом у сваты. Сначала літра, хлопцы ідуть до дівчат, значіт ужэ ставлять водку, договарываются. Сначала літра пілы, а потом заручыны ужэ, шчэ було тэе, шо і міраннне робылы, скацерці, да полоценца, да до молодого ідуть — які стол, і така скатерть надо. Од молодей ідуть, літра вып’ють, а потом ужэ взрослые ідуть, то дівчата із хлопцымі, а то вжэ пожылыі. Скацерці настілалы і вішалы, гэтак о спецыяльного шнурка продівалы, і на іконы навішвалы, міранне звалосо. А потом ужэ запоіны. Сваты ішлы, а на столі шо у кого було, гулялы цілый дэнь.Тогды як начнэться свадьба, у суботу коровай пэчуть. У нэділю ідуть сваты зноў до молодзі, вінчатыся, із вэнчання прыходять, сыдять кроха, ідуть до молодого, од молодого прыходять ужэ всі знов до молодэі. Каравай рашчынялы дэто бы с утра, а пока подыйдэ, пока выходыться цісто, в обэд, а ужэ вэчуром як спэчуть. Пэклі жэншчыны пособыраються, вдовы нэ піклы, утрох місілы. Два короваі надо пэчі, одного нэ пэчуть, од молодого, од молодэй. Робілі шышкі із грушкі, двуйчасты і труйчасты булы, у жэніха тры, мінялы до молодэй од жэніхові утыквалі труйчасту. Да обкрутьвалы, так раскатають тіста. Обмотають усі голячкі цістом, і оні пэрэд огнём запэчуться. А тэпэр одын дэнь у столовой чы в рэсторані гуляють… Цветы робылы з гэтой разноцвітноі бумагы, овёс чы ячмень коб був, цветы і горстка этых, 10 чы 15 овёс. Да вжэ в нэділю свадьба, а в понеділок ділять коровай, коб усім шышкі кусочэк було і кусок, буханка така вэлыка, выкутяють, грошы кладуть. А в понэділок ідуть до молодэй сначала, а потэм до молодого, одводять молодую, булі цыганы, убыралыся — кожуха, батько мій за цыгана був, у його був такі довгі білы кожух, у кого яка хвантазія. Молодэй кажэ — забырайтэ ее, нэ хочу, нэ можно до іі подступыты, вона брыкаеться. Прічуды, хто на шо горазд. (смяюцца) У молодого,молодую, цыган, цыганка, погадаты можэ. У кого шо голова зварыть. Музыка була — гармошка і барабаны. Танцы і краковяк, і полька, і вальца, і коробочку, і падыспанты, і всі умелі, танцэвалі. На вэчоркі збіралыся, дівчата пралы, хлопцы — шух і в танцы (смяюцца), вэрвэться, станэ трэбушыты,у тэй верэцяно одэрве, у тэй, усяк було, хто быў урэдны, то і кудэлю подпальвалы, ножом у мотуза поріжэ, всяк було, ніколы як у Ганны сідылы, то Бобровіч Павэл -тэпэр то такі спокойны, солідны, у двэрах на проволоці вэдро, полывае дак мы повыліталы, всяко було (смяюцца). Як плохо жылы, до вона ішла до батьков, шо і тэпэр так е, забралась, пожыла нэділю чы місяц, а було тако шо і годамы нэ жылы, а потэм сходылыся, як хто другэй не подлізэ, да нэ пэрэб’е. Нашой Мані в Брэсті, у його дочка і сын, він военны, а нашов молодую, да ходыв-ходыв, да узяв, она кажэ просыла — Аня, мы шчэ зыйдэмся, нэ мішай, а она нэ послухала, да і пошла. Хозяін быў главны, а як быў слабы, то кідалы. Як без мужыка рожалі, то казалы — байструк. Ну діты ж нэ віноваты. Раней так нэ пілы, як тэпэр п’ють. I бабы п‘ють, і мніга п ‘ють. Е такіе, шо спываются. Шо горыть, то і п’ ють. Всяк було, жылы і нэ дружно.
Раней лечылыся, булі докторы, усэ травамі, у аптэку, шапаталы, булы такі пройдохі под эту марку, кажуть, шо помогало. На сухоты — то вжэ уміралы, діты на понос, надто уміралы. На сухоты заварваяы подорожніка, ліповы цвет, мать і мачаху, багно. Жыр свініны, да яйцэ расколотять, та молока упарать, алэ большынство уміралы. Чай ліповы с мёдом — первейшэе лекарство од кашлю. Як гроза — громнічну свічку палять да молылыса. Лісапеды з войны пойшлы. Усі йіздылы – і мужчыны, і жэншчыны, нэ стыдаліся, ніхто нічого нэ казав. Лодкі у нас самы робылы, былі хто спецыялісты, а хто і нэ вмів, просылы того мастэра. Улісяк йіздылі, то на конях, була така радюга называлоса, тут мотуза, тут мотуза, за чатырох, да коб нэ кусалі коня оводы. А трэба кроха заплатыты було коб у ліс йіхаты. I тэпэр кажуть мо так будэ — «все вокруг колхозное, все вокруг моё». Я кончыла меліоратівны тэхнікум, 31 рік одробыла на этой роботі, на мотоцыклы йіздыла. Собак нэма — то на шо воны? Гусі дэржыш. Ну тэпэр нэ чуты, нэ бэруть, нэ шарать.
Раньшэ народу мніга у цэрквы було, раньшэ і мужчыны родылы, а тэпэр, то і бачытэ, наказаніе якее, нэіа покаянія, да і наказаніе. Біг посылае іспытанія. А тэпэр е і баптісты. Мало іх. Алэ е. Воны дужэ радуются, як до іх ідуть, на тыі собранія, у чэтвэр і у воскрэсэніе. Воны агітірують, мы ж вас нэ агітіруем. Воны співають там. Ліда ходыть до нас, а у ніх жэ тэлевізор нэ дывятся, як до мэне прыходыла за молоком, то посыдыть кроха.
Кажну суботу у доме прыбіралы, піч забільвалы, дэ шо накапано. Стіралы все на рэчці, у нэділю ходылы, сорочкы клалы, да каждоі нэділы мэнялы, да складалы, да потом постіралы, да в бочку жлукто. У піч да пропарвалы, а льнянэе, воно любыть коб попарыло, таке ж. Чыстэнько трэба було, і зімою, у полонку, як віцюр, дак поставлять такі колкі, да соломою поплэтяны, мнэ рукі надто мэрзлі, што нэ можна було.
Білорусы тут, усякіх тэпэр е, пры Польшчы то местэчко, а после войны то був Дрогічінскі район, поселок Мотоль, а тэпэр дэрэвня. Дак полешукі то ж і е, білорусы, это тыі ж самы полешукі. Моя мамо багато знала, разказвала, шо Мотоль — то був жыд. Раньшэ булы кірмашы, такі вэлыкі, 19 августа, на Спаса, Яблочны Спас, возамі прывозылы, і грушок, і яблыкі, і пранікі пам’ятаю, куплялы такі выпечаны куклы і коныкі.
Ніякого Купала раней не отмічалы, то вжэ познійшэ, як можна, столькі водкі туды вывезуть — дікость, збіруть молодежы кілька, коло корыть- я ужаснуласа, у кого гэто голова вырыть — вывозыты водку на ноч туда. Мы нэ отмечалы. Мо дэ годы і отмічалы, ау нас нэ було. Мы не гадалы на хлопцов. Самі булы, мы іх нэ прыворажывалы (смяюцца). Як вэчоркі булы, то хлопцы і білыся, і різалыся, і ў турме сіділы. Усяк було.
Як хату ставілы, зруба зроблять, брэвно пэрвое положать, да стола поставлють, на ноч на кажнэ брэвно положать хліб, і дэ, з якей сценкі пропадэ хліб, с того місця просунуть. Як був пожар, робылы хату на толоку, і ліс йіхалы, казалы — йідь на толоку. Чэтыры угла (як зруб то ў замкі, а так пошалёвана) — і чэтыры мастэра наймалы, а то брат — одын, другі, двоюродны брат, вся родня. Хата поканёвана — то як хата в сэрэдыне пэржгорожана, як комнаты зроблены, кажуць – у каню. Грошы нэ бралы, стол робылы. Дві нэділы зруба, дві нэділы того. Стол робылы як ужэ новосілля у новы дом до своіх — охішчыну, казалі — позвалі мэнэ на охішчыну, готовілі шо було. Печ робылы мастэра, крышу крылы соломою, повэрху чэрэпіцею. Дэрэвня така е Бытэнь, стуль прывозілі. Першыу хату заходыв хазяін, потэм хазяйка, да діты.»
Запісана ад Кузюр Ніны Арцёмаўны, 1944 г.н. 09.07.2009

«Это шчэ до комбіната шо УПК учацца то Заазір’е, у нас уліца Заазірская і Дедавічская, а то все Моталь. Я тут жыла чэрэз вуліцу, а хловец тут був, дак прыйшла. Мы жэнілыса в 1946-м, він год був да прыйшов. Мэнэ батькы нэ оддавалы, воны булы такы бэднякы, бы і мы, а моей маты надто поля трэ було мніга, а я так вжэ любыласа, да і пушла. Но і добрэ, шо нэ пэрэбыла, поб’емса, да за вугол забэжу, да поплачу, да і нэ іду до матэры. Сама пошла і получай, чэтвэро дітэй. У1946 першу, а в 1955 самы мэншы, він так був, 34 рокы сын був мінтом, міліціонером, там хату поставыв, а тая пустая стоіть, прііжджэв і вчора, і в нэділю з днем рожджэнія подарок прывозів. А после войны в 1949 годі такы голод був, в 1950 колхоз організоваўса, так хто зразу пошов в колхоз, то шчэ пожав жыто. Як голод був, то одын в другого позычав, робылы крупу з проса, то й тую лузгу мішалы і всяк выжывалы, трудно было. Крапіву йілы і лэбэду, дід мій, він 98 лет був, то він вжэ лазыв лэбэду рвав, прокыву (крапіву), выйшла, гэтака хороша прокыва, да нарвала тэй прокывы наварылы — така укуснятіна! Свіріпу отжымалы, варылы, бо она більш така густа, да мэнш хліба трэба, а тэпэр жэ жытка — шоб но грошы, шо хош е, во кортоплю накопала з градкі прынэсла — згніла.
Хліб пеклі – в жорнах жыто мололы, діжы воны такы булы. Ніколы діты — нэхай плаче-умырае, тэпэр то ой-ой-ой-ой. А я положыла його, да прыв’язала под рукы, у колыбіль, нэхай воно там плачэ, ты на його нэ дывісся, трэба замісіты, сэм’я. А тэпэр жэ за дітмы — Божэ-Божэ. У мэнэ ж хлопец в 46-м родывся, а дівчіна в 48-м, так загоны шчэ своі булы, колхоза нэ було, то з кіямы ходыла, з колыбіллю і туда жыто жаты і полоты, всэ робыты. Хліб робылы, попадало бы раз в нэділю, то ростягалы, шоб хватыло, картоплі зварыш, да туды в той хліб, ужэ ж пэчэшмніга. Одразу рошчыну робыш, да заколотыш в діжі, да вона взійдэ, бо ніколы дрошчэй нэ було, да просто таку квасіш, мука жытня, да укісне воно, а тогды, бачыш, шо вжэ опало кроха, тогды вжэ замісіваеш, чы бохунамы, чы после вжэ і формочкы, на лопату клала, а він дужы, зараза, да другі раз дорожыш, от о такее колэсо. Робылы крэст на пэршому, і як замісіш, то одразу отца і сына пэрэхрэстыть. Як з дзіжкі вывальвается, то готово.А піч горыть пока біла побачыш, вжэ ж хозяйка знае свою піч. Вымэталы помэлом, наш дід, Сыдор той хвоіны наламаэ, да увяжэ, да тым помэлом, одразу коцубою жар, а помэлом і попэл, чыстэнько вжэ там, да вжэ і саджаеш одразу, ніколы лыст капусні ломалы, да розстылалы. Хліб готовы – на руку положать, да як подскочыть на долоні, то вжэ готовы. I носом, пам’ятаю, тэж пробувалы. Як вставішу піч то крычыш — закрывайтэ хату. Выймалы, то покладэш на лаву чы на стіл, схолонэ, то лэжыть на тыждэнь. Як всі сялэмо полуднаты, то вжэ хазяін різав, а так хто схотів. За крошку тую хліба дід да баба сварылыся — шо нэ кідайтэ хліба на зэмлю.
Ідэш на поле на цілы дэнь, навару одразу картоплю, на стіл просто насыплю картоплю, а вжэ поілы картоплю там чы з гуркамы, чы з капусты з росолом, а после вжэ пріварка крупныка просяного чы якого з молоку, это пріварка, наварыш бураків чы копусты горшчок, і зварыш крышанэй з бобом чы з чэм там, яка там прысмака була. А прыйдэш з поля — ніц нэма, всэ ж повыідають діты. А вжэ после ходів мой чоловік до Пінска за хлібом, то прыйде это 40 кілометров туды зайдэ і назад, да прынэсэ мішок хліба, а прыйдэш з поля, а дівчіна кажэ — Коля казав, нэ йіж, бо мама будэ сварытыся, а шо тэй булочкы было дітям зйісты. Ходыв-ходыв мніга раз до Пынска, ніхто там і не йіздыв. Нэ подвозыв. Трудна было. Як появылась мука пшэнічна, то напэчэм дэ шо годы, а з жытней нэ пэклы. Ну от як саджаты, то звэрху знімэш того цісту, то полымэныка звалы, да шчэ пальцэм о так во потыкаеш коб дырочкы булы, да пэрэжагнаем, а тые діты аж б’ютса! (смяецца). Гэтак жэ і тэпэра, люблю, от як пэчу пырогы, да тожэ у грубы спэкла гэтакі бы ніколышны. От пахныть бы ныколышны.
Як ніколы умрэ чоловык, то наварать хліба того спэчуть, покойнік лэжыть на лавы, а баба зварыть бобу горшчок, да буракі в горшчок, да кашы горшчок, да все, бо більш ніц нэ було. Буракі як піст то нічшымных, а як не, то кроха засмачаных, куттю завшэ, вода да мэд, і тэпэр роблять. На помінках пійдэш попрошчаешся, як ты знакомый чі шо, як ты хочэш, тры разы кутті учэрпне. А тэпэр молодей тей батюшка ужэ запрэшчае, кажэ ріс з ізюмом трэба.
На хрысціны готовылы кроха ліпшэ стараліса, кашу ужэ грошы класты пшонну. Посыдять, вып’іють да тогды ужэ кашу становлять, кажуть класты на кашу. Хто скількі можэ, ніхто нікого нэ обговарывав, по возможності.
У п’ятныцю ужэ ж піклы коровая, у суботу коровай, в нэділю вэсілля. А в понэділок ділымо коровай, а во второк, він до ней у госты, а в сэрэду вона у госты. Цілы тыждэнь. Місылы выбраны жінкі — шоб не розыйдяна була, нэ вдовыця була, так о, шоб була пара з чоловіком, чэтыры іх, дві місять, співають коровайны пісні. Бувало і росплавіться, і з пэчі нэ ввыймеш, я думаю, што это ужэ у кого судьба якая, саджалі ў міскы, у то, шо рэшэто сіяты обічкі, шоб нэ розішовся, а як шо, то выймалы кірпіч. Шышкі втыкалы, різалы з грушок, з яблык, тройчастых тры і двойчастых дві, як хлопец, як дівка, то наоборот, накручвають цістом, квітамы убірають, да втыкають в коровай, да звязвають, да вжэ выносять, прыідэ хлопец со своім, дівчіны нэ вэзуть, да вжэ на стіл поставять того й того, шышкі поміняють, од дівкі, бо дівка ж ідэ за хлопця, двойчасту туды, а тройчасту туды пэрэставляють, а после ужэ в понэділок ділять да по кусочку ріжуть, да грошы платять. Сват пэршы чы брат дэлів.
Ніколы то коня дэржалы, бо як нэма коня, то чоловік ужэ бедняк, бо тэі шо конэй мають, то запряглы да поіхалы, а ты лэжыш да лэжы, да й гультай, коня, корову, дві дэржалы, мо хто і тры, овічкі дэржалы, чэрэда у нас завшэ была овічок, выпускалы на пашу в колейкы, козы ніколы нэ було, а тэпэр на весь Мотоль позорышча — гадость козы, то ж гадость. Мэнэ коза — то і врагові нэ взычу, это упадок, Господі! (смяецца) Она мэнэ закрутыть за ногу да упаду, а я вжэ нэ хочу. Місяцы два подэржу да заріжу, нэ хочу, нэ хочу! Бо я вжэ нэгідна, як дужа была то вывіду на возэро, а там садок, а вона добігла, а той як прыідэ — выстріляю, выстріляю эты козы, поубываю, а я пільную-пільную-пільную тэ козы, а вона дужа-дужа-дужа, рукі попэрэрізвае, гэтак тягнэ. Хто далёко од воды, то курэ однэ діржалы, а хто бліжэ, той гусы, качкы, у мэнэ постоянно качкы булы. На возэро воны самі побыглы. А тэпэр вжэ ніхто нэ выпустыть, боятся, бо крадуть п’яніцы. У Дідовічах вобшчэ всі п ‘іють, там страх Божы што робіцца. Трі душі мо в цэркві булы на Пітра, нэ всі ж п’ють, мо хто нэ п’е, но пошчы всі, там лавочніца торговала, казала — нэвыносімо — там чы молоко чоловік бэрэ, чы хліб, там ісключытельно не побачыш коб хто хліб брав, воны выно й выно й выно, нэвыносімо. Мазамы выно можно в лавку возыты. Раз-два разбэруть, да й грошы е, Господі. У нас нэ п’ють, одна з-під Мінска е тая Валэнтіна, п’янюга, а так больш не.
Сіялы ныколы і гурок, і гарбуза, на полі грэчку, лён сіялы, а тэпэра вжэ добра, і роботы в колхозі нічого нэ трэба — нэ полоты, ні навоз накідаты, ніхто нэ ідэ. А нам жэ трэба палочка (смяецца), як пенсію получыть, то трэба выходыть, пенсія малая, алэ мне хватае — куры своі, коза, шчэ дэржала й свына, но ужэ мо рокы тры нэ дэржу, на шо она мэні тая свыня, діты всі раз’ехалыся. Чоловік умэр в 74-м, корову дэржала, ходыла з косою. 3 овічок выроблялы кожы, да кожухы шылы. Жыр овечій лій называлы. Холоднык варылы обыкновенно, лапы смалылы, копыткі, всэ і вкусны холоднык получавса. Яйца варылі й жарылы, пару штук бэрэш на полі, да бутылку молока, да колы сало, но його мало було, бо трэба було дэржаты того свіна, а тэпэр діты нэ глядять ні на сало, ні на: м’ясо. Ніколы маты нэ пітала тобі шо ты істымэш — встала да понаварвала.Да пошла на роботу, а тэбэ ныхто нэ пытае.
Дітам куплялы — ніколы ганучнік возыть, візьмэмо тых трапок, і кажэмо — дай дытыні конхветыка, а пушка така плоска була, да выйме того плоскенького, вышневенького, зэлененького леденцы, радость яка була дытыні. Мо дэ хто багато жыв, то і шчас е.
На Коляды готовалыся. Шо у кого ліпшэ було, опікалы кумпяка того свынні, костыну тую выймэш, да мякоть опічэш, і на Пасху пэчэш, і сто грам е. Ніколы ждэш Колэд, бо то ж нішо будэ смачнэ, а тэпэр празнык кожон дэнь.
В грыбы мало хто ходыв, далэко вэльмы, а в рыбы то я з волочком ходыла аж на жідіння, то таке озэро далёко, тэпэр там вжэ годують рыбы, да ідэм учэтырох, вдвох тягнэш, а вдвох заганяють. Жэншчыны ходілі. Ідэм туды з тым волочком, а назад нэсэм рыбы мо два вэдрі. Алэ якіж рыбы на той волочок, малэнькі, а мама моя кажэ — ходім, Ганна, ходім на кроха, в канаву, а я вжэ чэрэз плач, на шчупака, така кломня, два кія, а він хытры, шчупак, прыгне чэрэз тую кломню, дві торбы наловылы, а я злая на тую матэру, а в ягоды нэслі вэдро ягід назад, чэрнікі, і в грыбы, она надто уміла іх збіраты, тыэ кузлякув. Шчупаков жарылі і сушылі на зіму, і всэго насушыть, то вжэ Діды, ті вжэ хата не зачыняеться — дай, Таттяна, кузляків, жмэню ягід, і давала, на тую жміньку сухых, добру полову слоіка трэ набраты, а воны дома сідять, а прыходять — дай. Сушылі на сонце, коб пов’ялы, а в пічі досушвалы. Нэ зачынят да і добрэ. Яблокі сушылі, а тэпэр ніхто не хочэ нагнутысь».
Запісана ад Марзан Ганны Максімаўны, 1927 г.н.

«Я тут радзілася, а на это место замуж прыйшла. Выйшла ў дваццаць год, яшчэ і дваццаці не было. ЁН жыў тут праз вуліцу.
Свое поле было, рож, лён сіялы, одежа льняная была, ткалі самі, і повэрхню. Сіялы шчэ просо, грэчку, авёс, ячмень. Кормовых буракей не было, свеклу красную, бобы, фасоль, мак – тогды мак можна було сіяты, тэпэр нэможно, штрафуюць, да і за ноч вырвалі б. Коровы, лошаді трымалы, тогды не було лошадэй, по однэй на каждым дворы. Усяк трымалі, по тры, по дві, хто як. Куры трымалі.
Хліб самі піклы. Діжа называлоса. Дэрэвляныя бочкі былі. Закваску робылы. Жорны былі, ручныя, была і мельніца, но плаціць трэба було. Печ вымяталі -поміло звалось. Помыло. (смяецца) Печ готова – коб стала білая, усэрэдыне коб напалылася добрэ. На лопату клалы дубовы лыст, отрубамы кроху посыпалы, о, так і без лысту бувало пеклы, алэ на лысту то быў запах такі укусны. Капусны і дубовы, тоді запах такі буў. Круглыя былі булкі. У піч як саджалі — хрысцім. Первую булку хрысцілі. Дверы неможно стукаты, каб узняўся, коб ныхто не входыв на кроха, як вжэ сажаемо в піч. Ну кажуць, што як зрушваецца вроді хліб. Не знаю, чы это так було. (смяецца) Як на пічы діты булі, дык яны там не сіділы, бо гарача ж піч була. Накалыться, да гарача була. А мой дак той ганяў, я не така старая, коб тэе давнішнее пом’ятала. Потім хліб вынімалы, да на стол клалы. Настыльныкі такі булі хорошы, клалі на стіл, водой повэрху полывалы. Сэм’і большыя булы, то хутко він і з’ядаўся, не було што заховаты, так він лежав і нэ портывся. Стараліса, як дэ крышачка якая бы не ўпала! Добрэ относылысь до хліба, бо кажуць — одна крышачка можэ спасты чоловіка, коб нігдэ хлібом нэ роскідалыся. Дзіцюм як піч палыться, да такіе лэпёшкі всэ, моя мама пікла, свэкровка як прышла, лэпёшкі всэ піклы, на лыстыну, посыплем кроха отрубэй, пэрэд полумнем, огнём у вусцях, так от шчытайце — ото піч, а то усце, добра накальваецца, то такіе лепёшкі такіе укусные воны вжэ булі. Пеклы поскрыпташку крэстыка, усэ обычно, і так бы булочку зробяць, як діжу вышкрэбтуць. 0 такую булочку, альбо крэсітыком зроб’яць. Булку звалі бохун. Хазяін його різав, а як ужэ мой не прыходыть — хто попало, маты моя різала діты ж нэ різалы. Сушылы сухары да квас робылы. Як у літо жаты ідэм на полэ, то сухарэй жытніх насушымо да квас. Залывалы водою, начінав кроха бражыты, да і укусны квас. Пырогы шчэ пеклы із пшэныці, ну на празнікі всэ пэклы, так само бы і хліб, оно ужэ нэ в діжы, ночвы такіе былы.
Жур маты робыла, а як — нэ знаю. Муку апарыць, водою розвелы і ў печы запарылі. Робшы зацірку, молоко закіпіць, кроху водою, у муку, кроху рукою затрэш кусочкі — саламаха называлася. Локшу робылы, на Пасху, муку мысылі, раскатвалі, машынкі не було, ды рэзалі, таўсцейша была як тэпэр. Крупы рабілі з проса. Пшана. Товклы, сіялы просо ў жорнах. Варылі — крупнік звался, і з грэчкі варылі, із проса. I кашу варылі. А варылі так — моркву ў молоко повараць, поварацца, потым крупы — надто укусно з морквою получалося. Казалі — каша з морквою. Это на кажды дэнь варылі — кашу і капусту, а не, то шо другэе, буракі варылі. Ну это свякла, як ужэ вона выростэ, то і ботвы молодэнькей, гэтага укіне, гэтака укусна яна была, ботвіння говорылі. Ну гэто надо было штоб за дэнь з’ілы, это кажды дэнь трэба було варыць, нэ оставлялы. Это на обід, это на полудэнь, а на вэчур — картошка, это спецыяльно було зроблено — у піч, у вуголочок ставілі чугунка на прыпечку, да варылі вэчэру. Картопля як почістяна — то шкрэптана альбо обрізаны, а цілікі — то тэпэр як у мундірах, нэ обрізаны. Я нэ пом’ятаю, коб мы жарілы, нэ було дэ, гэто ж газ то жарыш, тоды в печі не жарылы, кружочкамы такімы різалы, да тушылі. Сала, м’яса. А шчэ бабку картоплёва бабка, на тэрці потрэмо, у горшчык нальемо тэй, стане бы густэ, яйцэ уб’емо, то укусна була бабка. То молоко закіпіць, напгрэмо, вычавымо (выжмем) да ужэ каталі, да робылы клёкі, да закідалі ў молоко. Не начынялы, м’яса нэ набэрешся. Коўма называлі, почыстяна, зварыцца, то потоўчэмо, таўканіца звалі. Дранікі робылы, казалі млыньцы по-нашому по-мотольскому. У нас жэ розговору каждой дэрэвні свій.
Пеклі ў печы.
Бліны робылы на кіслым молокові, з білого, пшэнічного, як дрошчі е, то постоіць. Робылы коржы, пшэнічна мука, да замісім, масло ў маслобойках, масло свое вкуснее, пахныть, да молока, да яец, да легенько піч натопіш, да робілі такі формы — бляхі. Ну субота, корнаткі дэнь, шчэу цэркву буду ітды. На шэсть. На хор ходю.
3 молока робылы густэе — оттоплялы, ставілі ў піч, сыроватка остается, потім откідаешу кідунчык – такі мешочэк, да ліпілы сыру мысочку, да волюць смітану у льняную трапочку, да высушыць на сонце. Укусны сыр такі быў. Тэпэр Пэтрівка (Пятроўскі пост), постылы люды, я то молока крохі і йм. А тогды коровы не так як тэпэр – мніга молока, а тогді коб крупніка зварылі. Тры разы йілы- сніданне, обід, полудэнь, і вэчур. Молылыся перэд едою, я як прышла замуж, думала як я буду, а пошім одважыласа, ды і стала хрыстітыся.
М’ясо засушвалі, і солылы, у дзіжах, сіллю засыпалі, гнётам, камянём прыкладвалі, на сонцэ коб копчонэ. Сало солылы, обвяжуть льняною трапкею, сало лежыть. Холодэць то з зэлэні, а з м’яса то холоднік. Варлі, разлівалі у такі місочкі глінянэ.А шчэ робылы товсту ковбасу – то з пэчэні, почэк, лёгкого, шкуркі, то унутрэності. А з м’яса – то м’ясная ковбаса.
Верцяга – то макітру называлы, мак тэрлі, воды долывалы, кроху сіллю. Грыбы збіралі мніга — бабкі, краснюкі, лісічкі, рэшэтяхі,маслякі – і варылі з капустою, і сушылі. Поддубныкі намочвалы ды солылы. Квасу з грыбов не робылы.
У мэнэ батько буў рыбак, то шчуку, сома — я дужэ любыла, лінькы, карасі, ракі шчэ булы. Солылы, попорэму (пачысцім), то з хріну лыст, і под гнёт. І холоднык робылы. Шчупакей фаршырованы — то знымалы кожу, м’ясо од костыны, потім луку всякей заправы, окропу, да ужэ яйцэ уб’е тоды да зробыць такі фарш, то поварыться, а клёцкі робылы, як остае фарш, то варылі разем з тым што ў кожэ, там захолонэ, то стараліся з’істы, як ні, то вылывалі свінням, і свіжэ варать.
Пілі квас, як ішлі на поле, а так просто воду. Сік з бірозы спустлі, кісель варылі — як з картоплі тэртоі крахмал натэчэ, то ягодамі закрасымо. Сахару не було, мэду нэ було пчолэй, нэ гэбы тэпэра. А шчэ то як в кого кашэль, то варылы настой — багно, подорожнік, мяту. 3 яблык і грушы компот варылы.
А гэта ўжо празнічны быў настыльнык, як в нэділю закрывалы, і бохун завшэ лежав на столі, і росходуеться той, то другого кладуць, коб завшэ на столі хліб лэжав. Не цэлы, з його різалы да йілы. Снідалы, обідалы.
На празныкі готовылы пірогы, на Петра напэкла то вжэ дэ в кого хліб выходыць, як дэ поспіла кроха жыта, то ідуць, дожнуць, да ужэ ж коб було з пэчі, то на Пэтра, а на Іллю (2 жніўня), то ужэ кажуць — «поўну піч наллю», тогды і картошка наростэ.
На Коляды хаты ж бэлылы, обязацельно трэба хату всю помыты, побэлыты, добра прыготовлялысь, кабана білы, да всё, тогды готовылы і ковбасы, і холодэц, той холодэц варылы, і мняса выпікалы, сала выпікалы, добра готовілысь. А вжэ як тэпэра — то котлеты, то голубцы, такого не було. Варылі ў горшчыкові посну кашу з ячмэню (ячна каша), называлі куцця. Крэсцікі робылы на окнах, на двэрух, на сараю, я і тэпэр роблю, Коляду запісваю. А потым ужо саділысь вэчэряты, клалы пуд скатэрть сіна — я і тэпэр кладу. Молылся, всі молылыся тогды. Стараліса коб 12 блюд було, бо 12 месяцев жэ в году. По вэчэрі помолшыса ды і спаты ложылыса. Мы не гадалі, я змалку пошла у цэркву, то я знала, пільновала цэркву.
Масленіцу мало отмечалы, тэпэр ужо отмічають. Бліны то пэклы, трэба було білыя, з пшэнічное мукы як е срэдства. На Масленіцу шчэ просілі прошчэнія, у прашчальную неділю, всі казалі, як садятся вэчэряты: «Простімэні батько і маты, бо я шо годі і нэ послухала, согрэшыла і нэ так робыла», і малэнькі діты должны булы казаты.
У піст не йілы вжэ нэ сала, нэ мняса, постылы люды, гэтак ужо постылы, шчо горшчыка вышаруюць, коб нічого не було в йому. I в болота навіть ходылы да постолы людэ за водою да за хлібом. Пшонну кашу варылы. Батько рыбак буў, далёко робылы, пішком мы всі ходылы, дак як ночуем, о, рібна ловля, да і рібы вкусныі, і каша укусная, рыбу варылі у чыгунчыках, ставалілі ля купала да й варылі уху.
В піст мак тэрлі, коноплі, оліі, мачалы картоплі в оліі, да йілы. Грыбы да ягоды сушылы, варылы да йылы.
На Пасху як у каго кабанчык заб’юць да ковбас наробляць, да м’ясо напэчуць, яец накрасяць, пырогы напэчуць, локшу робылы, намысяць да накатаюць.
На Юр’я скотыну всэ выгонялы, запасвалы, яешню робылы на проводную нэділю, ужэ после Пасхі. Троіцу отмечалы — о ужэ трохэ е зелёного да плешнякув, у хату і на дворы — бэрозамы і клёнамы покроха. Готовылысь добра, готовылы таксамо бы і на Пасху. Тры дні тогды і в цэрквы служылоса.
Зажынкі отмечалы обязацельно, варылі вжэ кое-шо такее, варылі кашу, яечні спечуць, ну шо тогды было варыць? Сыр був. В поле бралі шо в кого — пляшэчку молока, хлеба, як е гурок, то і гурочка, ну шо в кого було, тэе бралы. В бутылках молоко, і бутылку в торбочку, і хліб, як м’ясо і сало вкруцьвалы у льняную трапочку. Но все було в торбоццы. Яйцэ хто зварыць. А вжэ як картошку копалы, я пам’ятаю, мама кашы пшонной наварыць ды укрутыть у мэшок, да надто укусна була, тэплэнька. Дажынкі тожэ отмечалы, прыготовляць кроха вэчэры.
Дыды отмечалы — вечэру варылі, посна була вэчэра абязацельно, не мніга блюд: капуста посная, рыбы як у кого рыбы, компот, каша посная, і робылы з мэда куццю такую, у нас з воды робляць, воды да мэду кроха. Пырога пэклы скоромного, пар коб шов на столі з пырога, нэ ріжуть, а поламлють, нэ ріжуть, бо він станэ глізовый як порэжэш. Молылыса да куцці по тры разы учэрпнуты, да вэчэрялы, да знов по разу, да знов помолылыса да свічку палылы. Со стола нэ убыралы, ночовало. Покойнікі коб прышлы да поілы. Цело ж ідэ до зэмлі, а душа ж жывая. За столом була вся сем’я. Ходылы на могілы, хліба чуть бралы. Я тожэ всэгда роблю, да лыжок мніга накладу, бо мама казала, потому шо далёка, покуда всі попрыходять, то пізно трэба робыты вэчэру. Далёко трэба пока попрыходять. А вжэ в суботу ішлы в цэркву да вжэ в суботу можна і скоромнэ було йісты.
На вэселе у кого што як прыходылось то готовылы, ну мнясо коб було, булкі коб булы, рыбы жараныі, всэ такее обязательно коб було, ковбаса, каравай пэклі обязацельно. Маты хрышчона всэ пікла, тры жэншчыны обязацельно, а місылы то утрох. Гналы самогонку із жыта. Каравай украшалі квітамы. Квіты булы такія з бумагы, робылы да украшалы. Казалы: «Росты, короваю, вышэй того гаю, вышэй тэі пэчы, коб чтыром було лэгчэ коровая стэрэгчі». Коб высокі був. Лопату ставілі на покуцце. Старінны обычай, старыя люды так робылы. Стараліся коб вдавався. Було недалёко, чэрэз хату, дочку воны отдавалы, (смяецца) я тэе нэ забуду, там такі каравай удався, шо мусылы кірпіч на прыпечку выніматы, бо нэ можно було з печі выняты, вырос. Каравай делілі в конці, вжэ в понэділок. Пэклі в обыёх — і жаніха, і нэвэсты. Батько хрышчоны каравай дэлів, або мужчына такі порадочны, одріжэ, ужэ тыі шышкі познымае, да поріжэ, по кусочковы, да тогды вжэ тарілку, як йідять люды да по очэрэді, тому дасць каравая, да грошы той положыть, да знов другому бэрэ. Молодым давалы, кідалы, одріжуть молодым.Да на покуцце поставлять.
На хрысціны тожэ готовылыса шо у кого було, нэслі покроха грошы, у кашу клалы, ставляюць кашу, да вроде в кашу грошы кладуць. Кашу варыла хазяйка. Посыдять, вып’юць кроха, да поідять, да і все. На помінкі – як пост, то поснее, а як нэ пост, то шо в кого було. Куцця обязацельно коб була, з мэду. Воду з колодца, і сырую пылы воду тогды ніхто ее нэ кіпятів. I сыта говорылы, і куцця, як хто. Крышылы пырога, робылы коліво.
За столом, з однэі мыскы елі, хазяін сідів на покуцці, хазяйка большынство подносыть, а деці вжэ в порадку. Хозяін сядэ, да помолымса, да похрысцімса, да йілы. Хазяін різав хліб. Як діты шумелі, спынялы, крычалы: «Спокойно, трэба поісты, да ітты до роботы».
Запісана ад Стасевіч Любові Арсенц’еўны 1932 г.н. 04.07.2009

«Я тут радзілася, з дваццаць п’ятого року. У сорок трэцім мое вэсілля було. Парцізаны булы, дай ой, всяк було. Хаты палылы. Тогды мое вэсілля було, як нэмець ізганяў да міста.Я була слабоватая, дак мэнэ одпустылы, а мого бацьку і брата, і сэстру повэзлы. Цяжко було, кроха ж сіялы, запас вілы крошэчку. Просо сіялы, полэ було свое, да копалы да сіялы, а вжэ як бэжэнці пріходылы, то трудновато було, то тэі, то тэі. I ботвіння то ійылі, лыст, ды кропыву, як нэ було шо. Всяк було.
А як вэсілля робылы, родіцелі былі. Свыня забылы, корова була, зэрно було, та з поля, намолотылы да намололы, а після войны трудновато було, як нэ було хліба, то й до Пінска ходылы за хлібом, як ужэ колхозы булі, горшэй кроха було, але ж пэрэжылі, да й стало ліпшэ. Ну забрав колхоз жэрна, да ходылы на роботу кілька тых даст копэйкі да вжэ после стало добрэ, ужэ йіхалы в Росію на заработкы кто кроха дужшы.
Хліб тогды самі піклы. Намолым о такі жорны булы, о таке намэрэмо, посіемо, у діжу да наколотымо, да закваска така була, это пока вжэ колхоз стал, да стала пэкарня. Пеклі з мукі яка е. Жытня больш, пшэныця то пырога колы спечэш. Тэе коб на дрожчах, а тэе коб закваска така була. Дыжа булла дэрэвляна, з дубу. Хозяін сам нэ робыв, куплялы. Діжа в сінях стояла, дэ холодній. Бохуны такіе большые пэклі. Як сім’я большая, то большые, на тыждэнь хапае. Як напалымо піч, да на лопату, то лысту дубового постэлэться, мукой посыплэться, дыу піч. Крэста нэ робылы, робылы то як Пасха, як на воскрэсенье. Піч напалылы , да бачымо шо білая піч, выгрэбаем жар коцубою, помілом то з вэткі такім, а там чысто, на чэрэні, то смачнійш ніж на бляхах. На бляхах то ужэ пэклы як колхозы сталы, ну бляшкі былі то як білое пэчэться, малэнькі такы, а гэты шо хліб з діжы, то на чэрэнь саджалы, то ліпшы ніж на бляхах. Хліб різав хозяін, і мы різалы, хто хоча, то і крое, як садяться йісты, то і ріжа. Як садіш у піч, то одчыніў, коб нэ загорів. Як большы хліб, то пару часов, як меншы, то полтора. Як готовы — постукалы трохэ, як отстае, то вжэ готовы. Выймэмо з печы, да положымо, да водою повэрху обмыемо, то вона бы така як жовтэнька, так робылы.
Качалы локшу. Пару яець, пувлітра воды, то більшы, то меншы, качаеться качалкою, по столі роскотывала тонэнько, да кроха полэжыть од ранку до вэчора, растэлымо настыльныка, скрутымо-скрутымо, да ножыком поріжэмо дібнэнько-дрібнэнько, а тоды варымо.
А пончыкі робылы з ціста, роскачаеться, да туды положымо, як м’ясо е, а як не, то варэнье, положымо, закрутымо, заліпімо, да у воду, да то вжэ гэтыі, а то в олію, то воно кіпіть у олыі, а у воді то нэ такее. Не варэнікі а як, зовуть, нэ пам’ятаю… Варэнікі я робыла з ціста, да у горшчок, да кідаеш, дла воны поварацца, а после пэрэворочваеш, да одцідіш, да в піч, да варылы. Клёцкі накачаеш, да вкінеш, да всэ. Соломаху робылы. Кроху розводыш, коб нэ было густо-густо, кіпіть молоко, да вкідаеш.
3 круп кашу варылы. Всяку – грэцку, просяную. Як не було гэтых, то насушым, да була ступа такая, да качалка, во гэтакі, товчэш і товчэш. А я товкла, і чоловік, і діты, і баба. А тогды вжэ машыну поставілы. Крупніка робылы, всыпеш пара жэмэні у молоко, да поварыш.
Суп варылы крышаны. Казалі – картоплю або крышанэй наварыш. Картоплю кідалы, або макаронкі, або рысовы, моркву кідалы, то укропу то цібуля. Як е, і мяса, а як не — на оліі, шо естя. Боршч — бурака накрышым, да варыцця картопля, до бурака то вкінэш, а посля капусту мну, варыш самую капусту, то вжэ боршч. Картопэль, буряк, а капуста, то крышыш капусту картоплю, да мяса вкінеш, да в піч уставіш. Капусту – як літо, то свіжую варыш на газові, то яна нэ смачна, твэрда, а як зіма — то кіслую, ставіш у піч.
Капусту квасілі – нашатковалы — нашатковалы да ў дубову бочку, да гарою збілі, збілі, добавлялі моркву, сіль, а посля выбіраем, як стоіць, а не то в слоі. Да збіваемо, у боцці яна запліснее. То жэ надто часто, то застэлеш марлечкой, да кружкамы, да камінчіком пріложыш, а як ужэ в слой, то накрыеш крышэчкой. Кочанамі квасілы тую шо йісты, солоную. Упальш у пічч, обэрэш да вкінэш, вона троха высушэться, а посля выймэш, да обэрэш тэе попэл чі шо, да розріжэш, да мочыш у воді, суткі, хай помокнэ, зм’якшэ, коб горэч выйшла, а тоды росол заправляеш солі, то пэрцу, то лаврового лісту Як узіму бэрэш до тэі картоплі. Та капуста, шо укідалы у бочку, то звалі «полюдка». Огуркі солылы у боцці.
Картоплі натрэш, да заправыш, да ў кострулю, да сала туды, она тушыцца така бабка, картопляна. Дранікі робылы — натрэш, да на сковороду. Коўму робылы — картоплю отцідыш, а такім товкачыком потовчэш-потовчэш, заправіш, да і на стіл, а зсправыш — хоч оліім, хоч маслом, хоч салом. Шо в тэбэ йісты, та на сковороду да в піч, да стоіць. Салаты робылы.
Молоко, да творог, да сір робылы. Оттопыться, да у кідун такі, да стэчэ, да выкінэмо, да помнэться, ззаду його туда ложымо, да тако зав’яжэмо, да ў торбоцці, да положым камінчік, твэрды робыцця, это звалі сір. Сушылі, всяк було. Сохнэ, возьмэмо масло на шковороду чы в міску, накрышымо того сыла, да вставімо в піч, як станэ да разпушыться, жовты да смачны. 3 маслом ійлы. Казалы — «утушымо сыра». Масло робылы — бійка така дэрэвляна, да колочак, да кололы, куплялы бійкы, в тэй дэрэвні коля Століна, багато робылы такіі бочкі, да прывозыі, і бочкі, і цэбрікі, і эты во што хочыш, да куплялы. А сыроватку свіням. Ну часом то можна на сыроватке спечэш, я тэпэр часом, як молоко, то на молокові, а як нэ, то і на сыроватцы.
Солылы сало. У такі сундук, така дзіжка, мій хазяін то такі з дошчок зробыу, заправа робыцця — сіль, чоснік, а як без гэтого, то воно стоіть довго. А в чосныку, то нібы жовкныть. А так, шо хош робыш — і котлеты, і голубці Капусту одварвалі, коб м’якка була, да м’яса туды, да рысу наварыш, да натовшэш, да помішаеш, да в ту лыстыну, покіпіт на газові, то тэпэрішня вжэ, а ніколышня — то ніхто поняття нэ знав тых голубцэй. А давней то капусты, да буряк, да картоплю робылы, в горшчок того всего, тэпэр вжэ выдумляюць…
Ковбасы робылы, як заб’еш, то і ковбас наробыш, і унутраных, пэчэня, да гэтых, м’ясных, ніколы робылы. По своіх — сэстра, брат, то давалі м’яса. Кроў не ужывалі, кроў ійсты — то большы гріх. 3 лёгкага, з печані то робылы ковбасы, кроха поварыцца, коб вона не розм’якла,мэлеться на тэй м’ясорубці, да заправляецця, да у кішку — шкрэбчэться, да напіхаеться, да тоді в піч, да пэчэться. До войны ножом крышылі. Посля войны вжэ былі м’ясорубкі Сальтісоны робылы. Гэтако была така січкарка, то посічэться-посічэться, былы такі ночовочкі, так коб нэ расплываласо, а після былі вжэ м’ясорубкі. Обварыш, голову там, етого, да выймэш, поріжэш, поріжэш, да заправыш, колендра, то пэрэць, то ліста всяка заправа, да возьмэш уючка гэтаго, то жолудак называлі, напхаеш яго туды, да тэі прышыеш, да і у воду. Да кіпіць, да уварыцца. А тоді выймэш, да на крышку його положыш, да гнетком кроха, да украіш. М’ясо ійлы як було. Як заб’еш кабана, то кажны дэнь хапае, то гусі, качкі, тэж трымалы. З м’яса робылы холоднык — голова, лапы, это, поварыться, добра трэба варыты, да заправляеш чосныком, за захолонэ, да холоднык. Да холодэць, а тэй робяць квашанае. Унас казалы холоднык.
Рыбы жарылі, варылы, надзівалы, гэтого шчупака облупыш, шкуру знімеш, да м’ясо того, да дэ шо добавыш,манкі, дак размішаеш, да в тыю шкуру напіхаеш, да поварыться, да называлі «надзіваны». Уху робылы.
Квас робылы, от як хліб чэрствы, да высушыш на сухар його, а после намочваеш, да постоіць, да то робыцца квас. Як хто хоча — хто кіслэ, хто солодке, это по укусу добоўлялы. Хто шо мае, чы вода, чы компоты — яблыка сушылі, да вышні, сушылі на сонцы, подсолодыш, да і з пірогові наісішся. Кісель варылы як ніколы — картоплю натрэш, да процідіш, да развэдэш, крахмал назбіраецься, да ото кісель.
Гналі самогон — картоплі растовчэш, да мука, да пара, у горшчыкі, да постоіть, а после у чугункі, да такі большы чыгун, да крышкою, да з дыркою, да на пріпечку, да вкладаеш, за захолонэ. Казалі самогонка. Горілка то лавочна.
Тэпэр пicт то Пэтрiвка, iдэ до Пiтра, а там iдэ до Спаса, от 14 до 28 чысла, августа. То Успэнскі будэ пост. Як Богородыця пост. А потэм то Піліпаўка і пэрэд Колядой, а той Вэлікі пост пэрэд Пасхою. I в сэрэду, і в п’ятніцу м’яса і молока не ядуць. Картоплі, да мука, да вода, да чаю выпіты. На Коляды готуеться вэчэра, як прыйдуць із цэрквы, і ковбасы, і сыр, і масло, як у кого. Тоды вжэ ідяць. На помінкі готовылы куццю — воды з мэдом розвэдэш. На Діды гэта во вэчэра посная, а то в суботу у цэрквы правыться за упокой, тоді всэ ідяць, на ноч нэ убіралы, бо прыйдуць вэчэряты покойнікі, повэчэряеш, свічэчку запалыш, посное у нас — сэлэдэць, то тэе. Куццю тры разы чэрпалы, а як ужэ повэчэряеш, то по разу. То гэто на Діды гэтак робяць. Горілку пускають тры разы, ніколы одну румку пускалі по кругу. Это ніколышне, казалі стограмівка.
Каравай робылі родіцелі. Чі сэстра, чі матэріна, казалі «Росты, короваю, вышэй того гаю, вышэй тэі пэчі, коб чатыром було лэгчэ коровая стэрэгчі». Чатыром – то молодыі, батько і маты. Овёс да квіты прыв’язвалі, да гэтако во, і калына. Різав пэршы сват, пешого куска молодый і молодому, а после батькові і матэрі, а потэм по кругу, это як молодая прывезлі вжэ іі до дому, а дугі дэнь вона підэ до матэрі в госты, вона вжэ нэсэ того короваю у госты, в «коровайные госты». Это будэ у неділю вэсілля, то готовалі так шышкі. П’яць шышэк на караваі. Дві двойчастых і тры тройчастых, міняюць, біруць од кавалера двойчасту, ад короваю біруць двойчасту, міняюць. Так звэдэно у нас, нэ знаю, почему».
Запісана ад Райкевіч Ганны Трафімаўны 1925 г.н. 08.07.2009

«Свэкров моя пэкла хліб, рошчыну рошчыніть, в ее спецыяльна така діжачка була і закваска там всэгда оставаласа, рошчыніть, да ніч побудэ, да скількі’ вона пэкла, навэрно зновку коб подышов, на ржанэй муке, но я з ей не жыла, но в іі смачны був хліб. I на чэрэні она пэкла, і на капусным лістові пэкла, і на бляхах пэкла, довго пэкла, в 1965 мы пожаніліса, мо і дэ до 1980 году пэкла. На бляхах давно пэклы, мо і самы бляхы робылы. Для дітэй в пост маты спечэ млынца пэрэд польшнем і всэ.
Коровай на вэсілля всэгда пэклы. У нас родствэнікі пэчуть. Маты хрышчона тожэ місыть, але удвох, у трох коровая місять, по обычаю, як було раньшэ, это у Пінску у мэнэ племяннікі, пэрша сэстра на 23 рокі старійша з мэнэ була, ну то схотілы коб коровай був мотольскі, то я пэкла тут дома, ну то років 10 тому назад, а два рокі тому назад пэкла коровая мого племянніка сын жэнівса. Тэпэр просто пікла, раньшэ ж співалы пісні, по правді я 19 років то я пісні нэ співаю, як погіб сын, то нэ співала, бо рот нэ раскрывавса. Ну а так співалы, як обмылі, замісылы, то співають: «Мыйтэ ручкі, коровайнічкы, да на довгі літы, шоб вышны родылыся, нашы діты любылыся», то як кончать місіты, а як замісылы, то вжэ як ділять, то «Коровай гічэ-гічэ, корованічок клічэ.,.», а як місять, забулася…. Раньшэ то всэгда участвовала, як до сына, а потэм ужэ і на вэсілля нэ ходыла. Ну а потэм ужэ як пэчуть коровая, то ужэ на лопату, обычно в тазіках это все пэклі, на лопату тазіка усадять у піч, да ужэ бігають по кутках, да пэрэхрэстять, да тожэ співають пісні. Да я ужэ позабувала. Да ужэ і пам’ять така стала. Коровай і нэ всэгда получався, но украсять. У пятныцу пэклі коровая, то які вжэ получыцца, то такі і будэ. А сусідка тожэ, она учытельніцэй робыла, то сына жэніла, то кажэ — хочэ мотольского короваю, кажэ, Марыя, спэчэм, спэклі того короваю, а він сів, шо робыты, він такі укусны, але не надто хвайны, а у Кобрын трэба візты, бо там свадьба була, ну да я потэм спікла другого, да і всэ. Ну то кажуть, як то сядэ, то нэма доброй жызні молодым, як коровай нэ добры, нішо казалы, то нэ надто добрэ, слава Богу, это дэ мо і років восем тому назад, добрэ жывуть. Кажу, ліпш ніч нэ досплю, да і спэчу другого. Різалі шышкі з дэрэва, о такей во дліны, палкі такіе, жэніху трэба тры шышкі такіх шоб дві палкі, такі бы рогі і дві тройчастых, а нэвісті наоборот. Тры пгройчастых і дві двойчастых, наматываеться туда тесто, запікаетьсяу печкі, ну а потом нарезалі овёс, цветы надевалі, ну і прівязывалі, і пшэніцу, а последнее врэмя только ов’ёс. Ну і барвінцэ зэльоного прывязвалы, коб зэлёны був, ну і цветы. Ну два годы была свадьба у Мінску, а роботы було мніго нішо, да думаю куплю готовы цветы, да прів’яжу а она звоныть і кажэ — мамо, будэ нэ натуральнее, да купляла бумагу, да робыла цвіты. Як ніколы потым ідуть у госты, да нэвеста нэсэ одну тройчасту шышку до жэніха, а жэніх дае двойчасту. Міняютьу короваі, як ныколы, у суботу прыходять сваты, нэвэста стоіть на лавоццы, это было раньшэ коб водка тры разы пройшла, тры разы налывають, і навязвають подарков, раньшэ сітцов навязвалы, давалы жэніхові под руку, і жэніх со сватамы ідэ додому, это по-ніколышньому. А тоді до невесты прыізжаюшь свахы, угошчають, сыра дають, співають, а потым выносять два короваю на стіл, і чэрэз короваю пэрэпіваються родытелі невэсты, маты, і тоды міняють шышкі, і тоды жэніх бэрэ коровая, і забірае нэвэсту, і йідуть ужэ в прыданкі. Раньшэ рушнікі тканы і скатэрті тканы, і это ужэ біруть у прыданэ. А со сватамі прыізжають пэрэдоішчы звалы, это хлопці чы половіка якого, чы шкуру чы гуся забырають до вінца, візуть туда нэвэсту, ты і прыданкі, розвішвають на іконы, коб мніго було рушнікей, скатэртей, а потом жэніх ідэ по цёшчу, а обычай такі був, як зять на порого, так цёшча пошла жарыть яішніцу, да всэ сміялыся — «зять на порог, а цёшча за яйцы» (смяецца). Ну, да вжэ угошчалы там, шоб яішніца була, забырае ужэ всех родственіков, пэрэзов звалы, а ідуть по нэвэсту с короваем. Ставілі шо було, вот допустім було по возможності, вот я як пошла в 65 рокі замуж, то свёкор казав, шо сало в косовыцу було в його, а він був у Германію вывезен, да прыіхав, да ніц нэ було, а двое дітэй було, жінка умэрла в Германіі, прыіхав сам, да взяв старійшую, да пока трудно було, да тэе варэнне було на столах в тэе врэмя, шо було. Ну а последнее врэмя прыготовляють добрэ. Марыя Івановна вам раскажэ — і м’ясо выпікають, і холоднык, і котлеты, і капусту востру роблять, тэпэр усякі штучкі, багато.
Холоднык роблять — свіные лапкі, а часом і говяжы добоўляються, а я з індоуток роблю, да вымочышу воде добрэ, да в горшчок уложыш, чы в чыгунэк, да в піч, да закіпіть, да лістыну лаврову уложыш, да ставыш в піч коб оно часов пять помліе, да по посуді разлываеться, да самы укусны холодныку печкі. Пырогы пэклі обязательно, без начынкі, у нас ніколы з начынкою нэ пэклы. 3 маком, з варэннем, то рулеты зовуть у нас, то раскатаеш тісто, да маку шсыплеш, да скатаеш у рулетіка.
Жур і тэпэр варат. Ніколы овсяныі крупы намочвалы, а тэпэр овсяны хлопья, пуўкіла, ну пачку на трохлітровы слой, суткі постоіть, і тую воду злыты, да варыты покі оно закыпыть, і получается білы кісіль такы, хто прысолодвае, а так получается кісленькі, то кому смакуе, а некоторы кажуть, шо нэ надто смачны, він полезны, чысты продукт такі о, не тое, шоб надто смачны, а в Мотолі есть так шо змалку маты варыла, а пожылыі люды, то і тэпэр варать, колы схочэться ім.
Клёцкі варылі не з мукі, да з картошкі. Натэрты картоплі да отжаты, да цыбулі стэрты да добавыты, да у молокові одварвалы, бы суп молочны с клёцкамы, а можна шчэ выняты да обжарыты у оліях, да так йылы. Кашу бабку с картошкі, вельмі укусно, як у пячі пэчэтся, вельмі хвайная. 3 гарбуза кашу варылы тожэ у печке, пшэно добовлялы. Іногда маты моя тожэ частовато варыла, муку добавляла. Каша гарбузова говорылы. Прысыпану кашу робылы, тоды вельмы любылы капусту,як квашэна капуста, да упэчэна, шчэ як грыбка укінэш, ну і конешно, як кусок рэбрынкі ўкінэмо туда. А кашу прысыпану — это як капусты зварымо, вэльмі смачно йісты кашу прысыпану с капустой, ну об’еденіе було. Варыцца картошка, одноврэменно промываеш кіпчятком пшэно, нэ надто вэльмі мніго, потовчэш тую картошку і добавляеш туда пшэна немного, і жыру добавіш, і у печку усадіш, она так упрівае, укусна, она і с молоком укусна, а іменно с капустой, надто смачно, мы так усе врэмя с капустой йілы.
Кашы варылы, суп молочны варылы, я і тэпэр часто суп молочны вару, с крупамы. 3 молока сыры робылы на Масляну нэділю, да ужэ творог, я по-старому роблю. Молоко скісло, його у печку ставіш, оно оттопытся, да у такі кідунэк мы зовэм, да поставымо, робыцца сыроватт, да такі смачны. Сыры робляць, улываеш, розмішваеш, у клінок такі сшыты, откінэш, немножко солі і соды, чуть масла і яець, да на гарачу баню, помішваеш, ну а потом ужэ скачваеш форму яку хочаш. М’ясо солылы, і сало, і полэндвіцы, свекор казал у 1965 році на косовіцу сала не було, косыв бэз сала. Колькі там було того сала. Алэ солылы да варылы.
Пілы компоты, травы варылы, жур, то малыны пруткы, то з вішні пруткы варылы, з мэду куццю робылы як покойнік, на помынкы, мэд з водой, да хліб туды вкідалы, тэпэр ужэ з рысу робляць, як тэпэр батюшка новы, то тэпэр з рысу нэсуть, а то носылы в бутылках з мэду, квас з яблык робылы бы віно получався, маты моя робыла на вэсілля, то яблыка намочвала, да добавляла сахар, да воно пэрэробыть, такіе сухіе яблыкі, сушку, добавляла кроха дрожжэй, з яблык робыла. Колы мніго сушку сушылы, я робыла на компоты, тэпэр то нэ роблять. Моль так нападала, шо нэвозможно, ну я то вышла з положэнія, во флягі, всегда сушка есть, нэ надто мніго, але есть. I вішні сушать, і ягоды. 3 смородіны роблять віно, і з вінограду. 7 кілограм вінограду, 7 літров воды і 7 сахару і воно стоітть, рукавіцу натягають, пока повная, як осядэ, то тоді вжэ процідівае, кроха цукру добавыть, коб смачнійшэ було (частуе хатнім віном). I самогонку гналы із зэрна, картошку добавлялы, потовчэш, да муку, да воду, коб таке було нэ надто густэ, кіпятку, розвэдэш і парыться, у чугунах, потому парнікі, потом трубка і охлажденіе.
На хрэстіны варылы кашу пшону, обязацельно, як дарать, то поставять кашу і дарать на кашу, бы конэць. На помынкі обязацельно коб була капуста, каша і компот. Это обязательно. I шчас тожэ. Як піст, то поснэ, і пірогы посны, бо і пірогы всэгда на помінкі пэклы ніколы, а тэпэр у рэсторанах роблять. Начынають с кутті, ставлять усэ, з молітвы, і вэсілле гэтак само, хотя бы ‘Отчэ наш» чытають, а на поміті то псалтір чытають. Вып’ють тры разы, кому і хватыть, хто і більш выпівае, огранічэніе нэмае.Як выходять то помолылыся, да мінуту молчанія, да выходять, от допусцім як раньшэ умрэ да поховають, да клалы на лаву або на діван, то трэба было старійшэму на тым місті шо покойнік лэжав пэрэспаты. Хто з родственніков ложытся старійшы.
В піст капусту з грыбамі зварать чы суп з грыбамі зварать то на первое, а картошку звараць, поріжуть луку да оліі помакають, да компоту поп’ють, всэ. Со льну шчэ робылы масло, такі прывкус другі. Ранійшэ я то нэ любыла, запах другі, а тэпэр люблю, тэпэр йім, капусту да огурка, да оліі в пост. Грыбы сушылы (прыносіць капусту,масло, хлеб, частуе). Капуста наразаецца свіжая, морковка сыплецца, часнік насыпаецца, красны пэрэць учора ввэчэрі зробыла. Два літры воды, стакан сахару всыпаеш, 4 ложкі солі всыпаеш і стакан уксусу яблочного. Я нэ надто люблю кіслэ, да стакан масла растітельного, да і капуста.
Запісана ад Шыкалай Марыі Якаўлеўны 1947 г.н. 13.07.2009

Усе самі раней рабілі — ткалі скацерці, пралі, шылі кажухі, вышывалі узоры на палаценцах, вязалі. На агародзе вырошчвалі картоплю, акроп, агуркі, цыбулю, буракі, капусту. Сваі былі слівы, грушы, смародзіна, клубніка, маліна.
Хлеб пякла старэйшая жанчына. Печ растаплівалі сасновымі дровамі, радзей — бярозавымі. Цеста замешвалі у дзяжы (хлебка), асобныя часткі якой былі зроблены з дуба і сасны. Малако налівалі ў міску, дадавалі маргарын, сахар, соль і муку. Замешваецца рукамі і стаіт 4-5 часоў. Цеста клалі на лапату, на якую маглі пакласьці капусны ліст, ці проста пасыпаць мукой. Форма хлеба — круглы. Без узора. На святы упрыгожвалі хлеб: з цеста вылеплялі «ёлачку», «крестік», «цветочек». Трапезу пачыналі з хлеба. 3 рэшткаў цеста рабілі «лемешэкі» – маленькія круглыя хлябкі, якія елі па дарозе на работу. Для малых дзяцей выжоўвалі кавалачак хлеба, ўкручвалі ў чыстую анучку і саладзілі – так атрымоўвалася сваеасаблівая соска.
Перад Пасхай пасціліся і елі постныя стравы: куццю. Гатавалі сыр, тварог, масла, халадзец, лапшу (локшу), крутік, зацірку кілбасу, яйкі (фарбавалі цыбуляй). На хлеб клалі вышытыя дарожкі. На Коляды варылі халадзец. За 1-2 нядзелі елі куццю — вада з мёдам. На Міхайла звычыйна былі боршч, постная каша, кісель ці кампот.
Елі картошку ў мундзірах. Квасілі агурцы і капусту ў бальшых бочках. Рабілі суп-крупнік, зацірку з мукі. Клёцкі варылі з картошкі. Грэцкую кашу варылі з нявыжараннага зерня. Варылі бабовы суп, крупнік, зацірку. Варылі кашу з макам. Кашы варылі з проса, пшана.
Рабілі кіўбасу: рэзалі мяса, сала…усё гэта стаіць….потым запіхваецца ў
кішку. Салілі мяса — і у «дышку». Сала, мяса — пад замок (хавалі ад дзяцей). У суп
дадавалі мяса качкі, гуся, радзей курыцы.
Рыбу жарылі і рабілі з яе уху. Казалі: «Дэ крыга плыве і адстане на вясне і адстане на месце — там многа будзе рыбы». Грыбы сушылі, дадаваліў боршч, вымочвалі груздзі, 4 дня мачылі. Збіралі: краснюкі, белыя грыбы, бабкі, лісічкі, маслячкі, паддубнікі, баравікі.
Гарэлку варылі пасля вайны з зярна, мукі (гаршкі з брагай ставілі на прыпечак на 4-5 дзён). Квас рабілі з жытняй мукі, буракоў. Мядухі ня ведалі.
За сталом сядзелі ўсе разам. Бацька (хазяін) сядзеў «ў галаве» стала. Кожны еў з асабістай глінянай міскі, кружак не было. Порцыі былі амаль аднолькавыя.
Елі моўчкі.
Запісана ад Хала Лідзіі Якаўлеўны 1929 г.н. 04.07.2009

Ныколы кудэлі пралы, вырошчвалі картошку, пшаніцу, жыто, лён — рвалы, обывалы семенна, у річцы адмокне — церлы, трэпалы, потом пралы, ткалы, бэлылы.
На хліб цеста замешвалі ў дзіжы — така драўляна, кругла. У дзіжу вады, крохі мукі…, укісне — расчыняем, узойдзе — у піч. Цеста мясілі кулакамі, рабілі круглыя боханы. Печ тапілі рознымі дровамі. Пеклі 1,5 — 2 часа. На пірагі спарвалі малако, 2-3 яічак, маргарыну 100-200 гр., пасоліш — і ў печ на бляху на 1 час. Пяклі бліны: кіслае малако, дрожжы — росчыныш, посолыш, троху сахару (а раней не было) – і пячэш маленькія бліны.
Каравай пеклі 2 часа, упрыгожвалі шышкамі «з яблынай і грушай». Спечаны каравай вынасалі ў камору (пеклі ў суботу). Калі ехалі да маладэі бралі каравай, на якім было 5 шышак.
Клёцкі — картошкі патрэш ды пакачаеш, яйцэ ўб’еш, накачаеш камочкаў ды кідаеш у ваду. Паджарвалі на скавародке ці засмачвалі, потым елі, маглі з салам. Варэнікі: яйца ўб’еш, пасоліш, мука, сода. Рабілі з картошкай чы з ягадамі Ніколі з мясам не варылі — не было машынкі.
Вырошчвалі авёс. Кісель варыла бабка. Кашу варылі на вадзе, елі з салам. Суп малочны (кожнага дня, варылі ў гаршках). Кашы з ячменя і проса. Крупнік (мяса, картошка, крупа — у печ).
Тварог рабілі — малако скісне — у кідун, калі сцячэ — смятанай разводзіш і еш з картошкай. Ляжаў у сыроватцы ў каморы. Сыр ніколі раней не варылі. Мая маці не рабіла. Салодкае малако закіпала, кідалі тварог, — кіслаты лімоннай, солі. Закіпіць — іў кідун, каб сцыдзіць, клалі на дошчачку пад камень. Масла рабілі. Сметана, сабраная з малака, збівалася ў быйке. Сыроватку вылівалі свінням.
Запраўлялі мяса (календра, крып, цыбуля, часнык). Мяса абмазвалі цістам — і ўпякалі ў пічы (3 часа).Катлеты з мяса нэ робылы.Холоднік – гаршочак — мяса, вады. Пасоліш – і ў піч. Потым — вымеш, заправіш: часныку, перцу. Косці адкінеш, парэжаш мяса на кусочкі — разложаш па місках, зальеш юшкай — захолонэ…. Сала салілі з календрай, якую малолі ў ступе. Хранілі ў дзіжы. Каўбаса –поріжаш мяса, заправіш (календра, крып, часнок), кішку памыеш і нацягнеш на кальцо з дроту і ў піч. Захоўвалі ў каморы. Бліны з кроў’ю – малолі грэчку на муку. Замешвалі муку з кроў’ю кабана — пяклі бліны. Баба рабіла – але я не ела… Мяса кур, гусей тушылі: на кускі, управіш — іў піч. Рыба. Фаршыравалі шчуку: кожу здзярэш, мяса убярэш — у мясярубку трохі хліба білого, заправіш, умісіш — у кожу напхаеш. Потым у каструлю — морквы, цыбулі з лупінамі, лаўровы ліст, і варыш 1,5 часы. Рыбныя катлеты (шчукі,ленькі, акуні). Рабілі з плыткоў. Галаву, перы, хвост — паадкідаю і на мясарубку. Потым заправіш, дабавіш білы хліб і яечка.
На уху рыбы, морквы, цыбулі, лісту лаўровага — закідваеш ў ваду і варыш. Які рыбы: більшы — час, меньшы — меньш часа. Грыбы збыралы — білы, краснюкі, бабкі (націск на апошні склад), лісічкі, маслякі. Сушылі над печкай, варылі суп Зімой варылі капусту (квашаную) з сушанымі грыбамі.
Капусту салілы, запраўлялы: крып, календра, часнік. Гуркі. Памідоры. Салілі ў бочцы. Соль была ў мяшэчку на дне (каб не перасаліць), залівалі вадой і налівалі 100 г. самагонкі. Памідоры маглі саліць разам з агуркамі.
Самагонку гналы. Мочыш жыта — яно парастэ, сушыш — меліш на муку, картошкі наварыш, мукі насыплеш – ўсё змяшаеш і таўчэш. Сыплешў бочку з дражжамі і варэннем ці сахарам. Гналі ў 2 чыгунках.
Настойкі рабілі. Зварыш ягады, процыдзіш, у ваду — сахар. Калі дабавіш дрожжы — будзе брага (галава можа балець). Сок бярозавы лілы ў бочку, кідалі жаранага ячменю…..скісаў…пілы.
Запісана ад Сергейчук Соф’і Ігнацеўны 1934 г.н. 06.07.2005

Хлеб ржаны пяклі так: дабовым мукі, воды, потым заколотвалі (замешвалі), кідалі закваску рэдзенькую. Рабілі рошчыны: астаўлялі кавалачак цеста у дзіжы і наступны раз пяклі хлеб з гэтага кавалачка. Дрошчэй тады не было. Рашчынялі на ноч. Ноччу закваска ўкісала. Урана мясылі кулакамі.
Замішвалі у дзіжы яка робылася з дрэва: одна дубова, одна соснова дошчачка. У хаце яна знаходзілася каля печы, бо павінна было быць цяпло, не холадна, але нв жарка. Дзіжу можна было пазычаць, але у той час яна была у кожнай хаце. У ніякіх абрадах і святах яна больш не выкарыстоўвалася, у час вяселля у Мотыле дзіўчыну на дзіжу не садзілі. Діжу мыць нельзя еслі вымаешь то хліб ужо будзе неудачны. По бокам отсавалось цісто, яно засыхае, посля рашчыняешь, яно там размаквае і смачны хліб палучаеца, укусны.
У абед усходыць, потым клалі на лопаты. На лопату клалі хрыновы ліст дубовы ліст, капусны. Перад гэтым іх сушылі. Калі не было лістоў, то лопату посыпалі отрубямі, бо хлеб ставілі на горачы кірпіч і ён мог прыстаць. Вельмі смачнымі былі скрынкі хлеба, калі ён стаяў на хрыновым лісце. Матуля казала (Мацукевіч Ліда), каб я трымала лопату, а сама мокрымі рукамі фармавала боханку хлеба. Боханка была круглая. Выпякалі 4,5,6 боханок, у залежнасці ад памераў сам’і.
Лопату захоўвалі абавязкова ў хаце каля печы, дзе захоўваліся вілкі, маглі выносіць у камору і ў сені. Бляхі з’явіліся пасля вайны. I тады пачалі пячы хлеб у бляхах. Яны былі пакупныя.
Хлеб пякла хазяйка. Яна была у чыстым адзенні, напрыклад, у льняной сарочцы. Таксама павінна была быць у добрым настроі.
На першай боханцы крыжа не рабілі, только перад засоўваннем у печ яго перахрышчвалі.
Калі саджалі цестаў печ, на ей маглі спаць дзеці.
Печ прапальвалі любымі дровамі, абавязкова яны павінны былі быць сухімі. Вымяталі печ памялом. Яно захоўвалася каля печы.
Ці гатовы хлеб ведалі па часах. Хлеб садыць у печы два часы.
Хлеб вынімалі куцубой, клалі яго на стыл на льняную скацерць. Хлеб захоўваўся дзе папала: у каморы, хаце, сінях. Верхнюю скарынку змочвалі вадой, каб яна была мягчэйшай.
Хліб — гэта святое, да яго адносіліся с павагай. Калі хліб упаў на падлогу гэта гріх, яго заўседы падымалі і перахрэшчвалі, і на дзяцей за дрэннае адношанне да хлеба крычалі.
3 рэшткаў цеста выпякалі курыжку маленкі бохунчык. Яго мог з’есці любы член сям’і, не абавязкова дзеці.
Хлебнай лопатай абносілі адзін раз будынак, калі ен гарэў.
Заўседы пяклі пірагі. Наколотвалі вады і мукі да дрошчаў улівалі. Як сышла, замісіла, гушчэў, тэпліньку воду ў міску зоколатыла, каб густавата было. На 3 літры 200 грам дрошчаў. Выраблялі рогалікі, птычкі, сінічкі.
3 аўсянай мукі рабілі кісель. Авёс малолі на млыне. Млын пабудаваў Мацукевіч Аляксандр Зіновьевіч — мой гаспадар (сказала Мацукевіч Ліда). I з гэтай мукі рабілі кісель.
Тоўчаная картошка — гэта камы.
Саладухі не было, была сыта. Размешвалі воду з медам. Гэта бралі з сабою на поле.
Куццю рабілі на діды.
З мукі рабілі клецкі, натру картоплі, калі дабаўлю мукі.
На хрэсьбіны гатавалі капусту, просяную кашу і пяклі пірагі, рогалікі.
Кульбеда: картоплевая каша — цертая, як дранікі. А нету картоплі наварыць прысыпанку: картаплевая каша, прысапаная верху крупой, з маслам то картошкі наварыць, счытай там муку ложка. I крупу.
Елі або просяную, або картаплевую, або начысцяць картошкі ды там сало, мясо, крошка, тушона картошка. А ўжо на трэцця кампот сушылі. Сушылі сушку. Гэта яблыко і груша, таксама сушылі вішні, слівы, чарніку, брусніку. Варэння, навогул, не варылі, бо не было сахару.
Тры разы у дзень елі. А утром то картошка і суп. Ніколі ліпш піталіся. Картошка з агурцамі ці кіслаю капустаю ілі з расолам агурэчнім. А в обеде супу не было. Увечары суп і картошка.
Калі забілі свінню мясо в адну дежу, сало у другую. Сало ілі то с картоплямі, то с хлібом, то на скавародку нарыжыш шведы. А чаму шведы не ведаю. Гэта кусочак сала, а у соседніх дярэўнях шкварка. А расолу наясіся і ніякіх кампотаў. Ніякіх водаў ніхто не панімаў. А як ужо соленых агуркоў наясіся, то цэлы дзень воду п’ешь з калодзежа.
Мацукевіч: холоднык готовалі так: косці хорошіе, не то шо б голыя ўсі, каб з мяском. На дваро расколяць, яшчэ лапы, хвост, ушы, галава. I гэта накладзешь пол кастрюлі. Поліваеш вадой. Накрыло і ў піч на ноч. Яно кіпіць. Дабаўлялі ўсякае, шо было.
3 унутранесцей жывелы готовылі: вараць, тушаць, ды каўбас наробляць. Называлася «печанёва»: абвараць печань і сэрдца, і легкія, ды змэлюць, ды начыньваюць у кішку тоўстую і запякаюць. Кроў сама я не піла, але былі такія, шо былі. Інагда кроў дабаўлялі ў печаневу каўбасу.
Хатнюю птушку зрубалі ды у боршч, у суп, а ці якіх дікіх звяроў не пападалася есці.
Рыбу елі участую. Нажараць ці патушаць. Я то не тушыла. Лавілі і карасей, і акуней, і шчупакоў. Рыбу насоляць, робылі холоднык з головы, калі вялікая, жырная рыба, то робылі уху: головы і рыбу укідвалі ў каструлю і варылі такі суп, дабаўлялі цыбулю, картошку. Рыбу засольвалі ў банках.
Білыя грыбы надта смачныя. Калі повылазяць — тады больш ужывалі грыбы.
Піва не варылі. Квасу зробляць. Гарылка была сівоватага колеру. Яе робілі так: мука поросяная, намылятая, ды запараць кіпятком, потом падхолодваюць, ды у бочку ці якая посудзіна, каб халодная была. Дросчы разводзяць туды. Яна стаіць і работае, а паслі, калі на тры пальцы асела, а зверху водыца, можна гнаты. Хранілі гарылку ў якой попала посудзі. Самі не робылі ніякія настойкі і наліўкі гэта зарас. Яшчэ робілі квас, яго робілі з хлебных скарынак. Паспускаюць бярозавы сок, ен быў сырым. Кляновы сок, і той і той быў смачны. У бярозавы і кляновы сок нічога не дабаўлялі. Ну і кампот робілі з вішэнь, слівок.
Калі у жанчыны не добра, то напарыць у чытсай посудзіне зверобой і піе покроха.
Гаспадар і гаспадыня сядзялі разам. Калі госці то шукалі што добрага. Калі дзеці сабе дрэнна паводзілі за сталом, то гаспадыня за руку павыкідае за стала, каб не лезлі.
У полі бралі кусок хліба, молоко бутыльку, калі було, калі няма воду з медам.
Коровай робілі коровальніцы. Гэта была родня. Робылі два короваі: у хлопца і у дзяучыні Пяклі яго як і пірагі, мясілі кулакамі. Дзялілі коровай сваты.
Посуд быў дзеравяны і гліняны.
Мужчына нічоге не гатаваў.
Дзеці елі што для усіх, але малому – давалі малочныя, малако.
Запісана ад Мацукевіч Лідзіі 1924 г.н. і Кульбеда Вольгі 1946 г.н. 05. і 06.07.2009

Раньше як, абыкнавена рыбу жарілі там ніякіх соусов нічога, проста у масле жарілі. Ещё варілі уху з щукі, або я не знаю як называется, у нас гэта называется ленок. Поставіць воду, закіпела вада, пріправы кідаюць, у нас как обычно чеснок, лук, каляндра, укроп. Гэта усё кідаюць, яна кіпіць, закіпела вада, кідаюць туда рыбу і зварылась рыба. Рыбы кідаюць многа, шо даже як вынімаюць, яна як халадец застывае. Уха, вось такое блюда. На свадьбу робылі венегрет там картошка, огурцы тада не маріновалі, а солілі в такіх кадушках. Раньше як было, і кампот з яблак і вішня всё разное. Такое время было, можа хто мау за шо купіці, а не было, я вам расказваю давнішнія гада калі мне 16-18 было.
Белый хлеб пяклі. Як абычна расчыняюць, там на малаке, тесто сделают, такіе протвені большіе былі, высокіе і пеклі белый хлеб. Таксма пеклі маленькіе пышечкі, мы у то время звалі іх коржыкі. I клалі на стол, багата было! Рыбу солілі свою плотву, селёдку делалі. Салаты робілі. Сыр з молока делалі. Молоко шо скісла яго оттопляюць, вось у такі трыуголнік туда наліваюць. Сцежівается хорошо, ложуць туды гніт, і на стол кусочкамі нарезаюць даже счітаюць, масло кусочкамі ложуць на стол. Сыр этот вымачвалі, рэзалі кусочкамі і клалі у такія мысочкі, ставілі у печ і як нібы сыр у масле і такое блюдо робылі. Молочные супы не варылі на свадьбу, так варылі, а на свадьбу не. В повседневной жізні як обычно утром, хозяйка, теперь чаю попіу ды на работу пошёл, а тада нет, хазяйка встае, варыць картошкі, добрую скавародку сала. Огурцы, капуста всё на стол, позавтракалі. Запілі малаком і на работу. А на абед печ топылі, варылі капусту, палажэ туда хазяйка мяса у такі гліняны горшык. Хозяйкі якія старыя не хочуць рабіць у гэтай новай пасуде, а вараць у печы, бо гавораць так вкуснее. Яна пакіпела немножко, уже як закрываць печ там же уголь(жар) яшчэ гарачы, кладуць капусту (вялочкі) яна там впарываецца а потым дастаюць, зымаюць верхнія лісцікі складываць у бочку, на ведро вады 700 гр. солі і заліваюць халодной вадой, шоб вышла тая ж горач, і гэта уже счыталась салёна капуста, яе не варылі а елі хто с картошкай, а хто з хлебам. Таксама каша на абед пшоную, яшчэ грэчку варылі, рыса тады не было, таксама ячнева каша была. Гэта усё на агародах расло. Ужо пры маёй памяці мы садзіліся за стол усе вместе, а раньше мне рассказвалі, что калі дзед быу у хаце, пакуль ён не сядзе ніхто не садзіуся. Агурцы на зіму гатовілі у деревяной кадушке. У каго сям’я бальшая насоляць адну кадушку ці дзве, на вядро вады 700гр. солі і туда акуратна пріправу, лістья хрена клалі на дно бочкі, потым ряд агурцэй, а потым зноу прыправы, укроп і так перкладывалі і перакладавалі. Накрывалі крышку шобы у бочку уходзівала і зверху камнем. Прыйдзе осень капусту пачынаюць, зараз шынкуюць і тады тожэ так делалі і складывалі у бочку, і салілі. Капусту, катораю варыць, яе меньш салілі, каторую есці яе больш саліць і яна скісае. Бочка стаіць возле печкі, ці у цёпльм месцы дзеніць. I тады прабіваюць у капусце дыркі шоб выходзіла горач. Сейчас много выкідаюць пасуды, а такую бочку не выкінешь. А такая пара, летом, нарастэ ужо красна свекла, і у яе батва такая харошая. Нарвалі батвы, парезалі. Атварываюць, а потом заліваюць яе хлебным квасам, туда пріправы, каляндру, укроп і петрушка і дабавляюць сметану. Гэта называеца халоднае блюда ці халоднік.
Запісана ад Каткавец Любові Іванаўны 1938 г.н. 06.07.2009

У каубасу пальцам піханую рэзалі м’ясо на кусочкі нажом і потом бярэм запраўляем яе, туды кідаем усякія прыправы, укроп, календру, часнок. Усё гэта перамешваем і чэраз машынку трубка такая, туда напіхаем. А на свадьбу у нас каубасу гэту делалі, м’ясо выпекалі у печкі. Мяса пасалю дня тры-чытыры, патом бяру абмыю тыё м’ясо каб запаха не было, патом пасыплю крыху заправаю і кладу ў каструлю,заліваю кіпятком,туда кідаю лук,так,галоўку і оно ў мяне на газу кіпіць прымерна час. Я яго павярну ў каструлі, а патом бяру яго стаўлю ў духоўку, у газавую, ці там у печку. Патушыца там да гатоўнасці прымерна так часок пастаіць. Вынямаю яго і ахлаждаю.Такое вось цёпленькае, яшчо сразу чэснаком натру. І усё, вот яно очэнь вкуснае, таму што яно у сваём саку, як кіпятком зальеш, дак яно не вынімае соку з мяса, а када в фальге, то і мясо выпускае сок свой у фальгу і яно яму прыўкус не такой, нібы сухое, а такое гэта ужо не сухое — яно такое мягенькае. Ну канешна ў пячы можа і лучшэ, бо там температура гарачая. А як няма печкі, то і на газу харашо. Да! Пірагі тожа пеклі мы на празднікі. Я ні па якому не украшала. Я проста пячу і усё, бо у мяня сямья вялікая — у мяне чэтвера дэтэй ды дзевяць внуків, а можа хто і украшае так, но так обычно у нас. Пiрог спячуць так с карыцай ды з макам, з ізюмам кто хоча той пячэ. Я абычна пячу з карыцай ды з макам, патамушо пірог садзіцца. Ранше на свадьбы мы наделывалі дак салаты, кісель варылы, то уху варылі, то там такі называўся вінігрэт, делалі там капусту гэту, бурака варылі, агурцы крышылі і гэта усе мазалі посным маслам, картошку туда шынкавалі. Водка была канешна, водка всегда была на празднік. А раньше делалі так кампот варылі і сушкі — делалі квас. Сушкі гэта яблакі сушоныя і грушы. I вот іх накладалі ў бочку кіпяцілі воду там у эмалірованую куструлу клалі гэты яблакі і там яні настаіваліся і палучаўся квас. Раньше калі мяне не бало ішчо, то водкі было зусім мала. На свадьбе собірётся молодёжь і на стол ставілі толькі па бутылкі. А вжэ пры мае свадьбе було водкі бродам ужо пялі яе і ужо пьюць. Ці есць дома дзед, то усі ждалі пакуль ён прыдзе і не начіналі есці. Піва не варыля, я не знаю як варыць.
Із трапкі делалі такі трэугольнік і туды залівалі тое малако і ано сцідзівалася, трэуголнік із льнянога полотна , быу прадаугаваты вузел за яго падвешвалася,каб яно сціквала, яно цячэ патом бралі яго клалі пад гніт. Накладвалі на яго дошку, а на яе камень, делался сыр патом гэты сыр наразалі кусочкамі і масла таксама і ставілі к сталу. Мололі жыта на хлеб, былі спецыяльныя такія дежы у іх расчынялі тесто, делалі закваску ставілі на суткі, потом мясілі рукамі яго, ужо тады закваска тая закіслівалася, потым зноу сыпалі муку, дабавлялі вады, потом зноу мясілі яго і у печкі выпекалі то на лістах капусты, а нет капусты — вымяталі метлой чыста печку тады клалі муку на лапату такая была.
На холодец галава кабана і ногі, і уткі можна, заліваюць яго вадой, на гэта вада не кіпятітся бо каб быу вкусны халадец, залівается халоднай вадой каб м’ясо было вкуснае і юшка была вкусная, калі гарачай будзе мяса вкуснае а юшка не. Заліваем, як у скараваркі сыпалі заправу а як так у каструлі ці у гаршку варылі, то ставілі у печку, калі вымаць уже кінуці заправы туда і чэснаку, накрылі папарыца яго кроху. Атнімаюць м’ясо ад касцей, размешівается усё гэта і палучаеца халадзец. Адразу ставім у халоднае месца, а потым у халадільнік, таму шо адразу гарачае ставіць у халадільнік нельзя. Нада к раньше не было халадільнікау так ставілі у погребе.
Запісана ад Рамановіча Мікалая Іосіфавіча 1940 г.н. 06.07.2009

Пяклі ржаны хлеб. Разводзілі цеплую муку, клалі ў дыжу, 2 дні работало -атрымлівалася закваска. Часам выкарыстоўвалі дрожжы з хмэлю. Потым замешвалі цеста: соль добоўлялы, цеста подходзіло, месілі, хлеб накатывалі, на хлебную лапату клалі капустны ліст або плэшняк (лавровы ліст). Напікалі хлеб (бохан), потым яго загладжвалі вадой, штоб былы круглы і красывы як сонца. Таксама гэтай водой еыціралі твар дзецям, каб яны былі такія ж прыгожыя і здаровыя як бохан.
Робляць студзень: беруць косці з мясом, адварваюць іх покуль мяса не адкінецца ад касцей, дабаўляюць прыправы: соль, красны перац, каляндра — заліваюць вадой у якой варылася мясо. Ставылы, шоб застыло. Такім жа чынам робляць рыбны холодзец (уха застужаная або рыбны студэн).
Холодцом называлі таксама суп з молодого ботвінне (летняя яда, ботвінне): бралы ботву молодых буроков, яго обмывалі пару раз холодною водою, опарвалі, крышылі, добоўлялі хлебны квас, цыбулю, агуркі, рэдзіску.
Клёцкі. Сотруць картошку аджымаюць сок (калі було добоўлялі муку, яйцо), накачают шарыкі, кідаюць у кіпяток і паджарваюць на жыру.
Помпушкі (варэнікі): цеста от хлеба, якое засталося, накруцяць кідаюць у кіпяток. Гатовыя помпушкі зверху посыпалі сахаром.
Салылы сало: разбяруць кобана. Сало остыне, складвалі ў дыжу або ў дубовы яшчык, перасыпалі соллю, дабаўлялі каляндру, часнок, укроп. Хранілі ў погрыбе або высцёпцы (кладоўцы).
Каўбасы. Мяса рэзалі мелкімі кавалкамі, дабаўлялі соль, спецыі, бралі пруцік, нацягвалі кішку і пхалі пальцамі мясо.
Робылы творог: кіслае молоко ставілі у піч, яно оттоплівалася, потым адкідвалі праз льняны мяшок. Рабілося масло так: збіралі сметану і залівалі ў маслабойку, поколоцяць часы два – атрымлівалі масло.
Супы. Ўсе супы называлі крышанамі. Крышылі картоплю і мясо, добоўлялі крупы: грэчнівая, просяныя,ячныя крупы. Тоўклі проса і ячмень добра высушаны — гэтага хватала на два разы. Грэчку дралі на жорнах. Квасылы капусту. Перад гэтым яе шаткавалі (шытавалі), туды клалі моркву соль прыправы. Рабілі «капусту палюдкову»: бралі невялікія круглыя качаны, натаплялі піч як на хлеба, кідалі туды капусту. Яна опякалася. Робылы расол. Капусту разразалі папалам. Половіна капусты называлася «полюдка».
Мак націралі і дабаўляліў пірагі. Рабілі макавае малако з сахарам, і давалі яго дзецям, для таго, каб дзеці спалі. Хлебны квас рабілі з сухароў ржанога хлеба, ці отрубаў. Залывалі кіпятком, ставілі ў цёмнае месца і квас закісаў сам па сабе. На жур авёс прарошчвалі, сушылі і малолі. 3 гэтай мукі і рабілі жур. На парыш праросшае жыта высушвалі, малолі, апарвалі кіпятком. Атрымлівалася кісла-сладкая еда.
Кампоты. Сушылы сушку (грушы, ягады, яблыкі). Варылі моркву яе наразалі кружочкамі і дабаўлялі сушаную чарніку. Бралі тверды салодкі гарбуз, разразалі яго, доставалы семячкі, ставылы ў піч — там гарбуз пекся, потым яго оставалы, так лыжкамі і елі. Робляць тыквенну кашу: очысцяць тыкву, заліваюць малаком, ставяцьў піч і параць.
Горылку гналі чыгунамі. Прарошчвалі зерно (жыта, пшаніца), сушылі, малолі – отрымліваўся солад. Дабаўлялі з хмэлю дрожжы. Задзелвалі, каб праработало — отрымлівалася брага. На прыпечок ставілі чыгуны, налівалі брагу, зверху ставілі другі з дзіркай у дне, шчыліны замазвалі цестом, у дырку ўстаўлялі трубку ў канцы трубкі была буталка, куды цёк самгон. На свадзьбе было не больш за 3-4 бутылак.
Таксама робылы квас з красных буракоў. Буракі залівалі кіпятком і ставяць ў цемнае месца. Там яно само па сабе кісла.
На помінкі на столе абавязкова булы 3 стравы: капуста (суп), просяная каша, кампот. Куцця з мэду. Крышылі белы хлеб, дабаўлялі мэд. Спачатку ўсёй сям’ёй маліліся, чэрпалі куццю, толькі потым садзіліся за стол. На хрэсьбіны гатавалі кашу, яе ставілі на стол і туды клалі грошы — «малому на кашу»!
У суботу вечором пеклі коровай. Жэншчыны і дзевушкі адзеваліся красіва, обязательно в белом і белых плотках. Пелі абрадавыя песні на ўсіх этапах: як месяць, як саджаюць, як вымаюць, як нараджаюць і г.д. Украшалі коровай: плялі з цеста касу і клалі па краю. Таксама робілы на караваі 3 красты. Робылы 5 «шышак». Галінкі бралі з плодоносных дрэваў: яблык, вішань. На каравай маладой ставілі 2 «шышкі» па 3 галінкі і 3 па 2-е. Умаладога — 1 па З і 4 па 2 . На галінкі накручвалі цеста, запякалі асобна ад каравая ў печы. Гатовыя «шышкі» втыкалісяў коровай. Потым нараджалі бервянком (кветкай). Сушаны авёс і ячмінь (чыстык) урашалі «шышкі”. Пасля ўсё абмотвалі длінай краснай ніткай (старынны абрад, сэнс якога яна не памятае). К шышкам прывязвалі каліну для нявесты. Свадьба была 2 дня (нядзеля і панядзелак). У панядзелак дзялілі каравай, вечарам ці ў аўтора краніцай маладыя ідут в «госты» к маме маладой. Ад молодого несуць 1 па 2 «шышку», у мамы меняюць на 1 у З «шышку», шоб было побольше дзяцей.
Рыбы было шмат, у асноўным яе сушылі. Натопяць піч, попел выграбяць коцубай, сцеляць солому на верх кладуць рыбу. Тушылі мелкую рыбу ў горшкі, добоўляюць жыру і морковку.
Грыбы салілі ў драўляных бочках і гліняных збанах («макітрах»). Грыбы атварвалі, дабаўлялі хрэн, ліст смородыны, дубу — ставілі ў холодное место.
Кухонныя прылады: вілкі, хлебная лапата, вэрцяха – для замешвання бліннага цеста, чапляя ці чапяла — прылада, каб браць скавародку без ручак. Дзяжу пазычаць було нельга. Маладую саджалі на дзяжу на вывернуты кажух. Калі харанілі жанчыну дзяжу закрывалі надзіжнікам і крышкай. У гроб жанчыне абавязкова клалі ручнік, надзіжнік і скацерць. Калі нараджалася дзяўчынка, яе клалі на дзяжу якая была накрыта надзіжнікам.
Стол засцілаўся полацямі (скацерць, абрус). Гаспадара садзілі ў канцы стала на ганаровае месца. Калі быў госць, яго садзілі ў красну кут і ставілі на стол усе, шо було ў гаспадара.
Запісана ад Хаміняціч Ганны Іванаўны 1945 г. н. 06.07.2009

Намэлэмо жыто, а потам муку расчыняемо, намэлэмо да просіемо на сіто і расчыняемо. Расчынімо, врано замысімо, потым печку затопляемо, да зыйдэ — да ў печку саджаемо. Да бохункі. Хліб без дрожжэй — это пірогі …чорны біз дрожжай. Это білы…пірогі — з дрожжамi.
Дай кашу варылі, горшчыкі такі ў нас булы. Да ставымо кашу, да наварэмо ў печцы. I боршч варылі ў печцы – да ўкусны боршч у печцы! (смяюцца). Хліб круглы буў. Это хліб чорны.. лопата, лопата була — доўга. Насыплэм мукі, поставым на лопату, рукамі загладым, загладымо – ды ў піч. В нас шче й тэпэр тыі печкі есьця. В мэнэ печка есьця шчэ й тэпера, алэ я не печу, бо сама адна жыву. Пійду ў магазін — ды вазьму. В магазіне найліпшы… Ну а кашу кашу…просо… Пшэно,пшэно..Да возьмэм ёго, да стоўчэм у ступы. Ну а потым ўжо і кашу. Насыплем ў горшчык, да ўжэ й варыцца. Смачна..молока наллем. укусна.
Супы… 3 картопляў варылі, кідалы мясо…ды ўсё — гэтакі боршч. Капусту шатковалы, ды ў бочкі клалы, да кісла в бочцы, бралы да варылы… Шадкоўка ў нас була і тэпэр есь. А огурьці то тоже ў бочку клалы…да на ўсю зыму. Салылы, да йлы… Ніколы ж слоя й нэ було. Бы й тэпэр ў нас слой е. Да думаетэ скрызь е добрэ жыты? Мы жылы….о-о-о-ой-ой… Як мы важно жылы, дзеткі, важно-важно.. Да войны то тожэ ж гэтакі мололы, сіялы…Тада ж не було колхозу… Да в нас жаж було в кожного свое полэ. Дэ посіюць, дэ підэм, дэ пожнэм, да помолотымо…
Вітэ знаетэ, тэпэр машынамы йдуць, ровэрамы, лісапедамі..А мы ж тогды пешком ходылы, сем кілометраў ішлі пешком — жыто жаты. Да й пожнэм, да й до дому прыйдэм. Набэрэм хліба да й воды, да й йдэмо на полэ, да жнэмо цілый дэнь, вэчэром ідэм до дому…
Пірогі… ну з пшэніцы…пшэніца…да мололы, да просіімо..Да напэчэм пірогей. Да й такі булы вкусны!!!… Ну да намэлэмо, да мука, а потым у міску росчынымо.. да дрожжэй уволлем..замысімо. Усходыць, замысімо, да покочаемо-покачаемо -да ў піч.
Піч усякімі дровамі, які булы, гэтакімі й топылы: бярозавы, хваёвымі. Піч біла — гатова. Хліб час седыць, час, кроха быльш сідыць…посыдыць — ды й вымаем. Выймэмо з печкі бохана того — постукаеш на руці (паказвае). Крыжыка малёвалы, як нэслы святыты у цэркву. Тэпэр паскву нам у пэкарні напэчуць. Ніколы хліб пэклі на капусным, дубовым… Як нэма, вітэ знаетэ, лісту, бо сушылі: ходылы в ліс, з дубу лыст бралы, да сушылі, да на дубу занадта вкусна скорынка…(смяюцца). А як нэма вжэ — то на капусным лісці.
Коровай в нас пэклы — гэта вжэ як свадзьба, бэз короваю в нас нэ було. Тожэ рошчынялы як білого хліба. Да коровая вжэ ж вэлыкого, шей йёго оплэтпуць, да шышкі різалыз із вышнів, чы з яблыні. Ковалеровы — трі, а в дівкі — дві. В каравая вткнуць, да спываюць. Да понараджваюць цвэтамы — робылы квіты з бумагі. Як молодый йідэ по молодую, то вэзуць коровая. Да ставляць два короваі, вжэ як посэдяць, молодога і молодэі короваі, да вжэ поспэваюць, да вжэ окола стола обыйдуть — молодых обвэдуць, да вжэ повэдэ молодый до сэбэ. Сваты обводылы. В понэділок дэлылы сваты па кусочку давалы всім, а госці деньгі клалы за коровай.
Чорны ягады сабіралы. Грыбы всякі былы: і краснюкы, і лісічкі і ўсякі… Варылы, сушылы, капусту варылы. Тогды ніхто нэ марэнавалы — слоя нэ було.
На зіму картофлі ховалы ў лёх, а гуркей — ў бочцы. Памідоры так елі. Капусту клалы з гуркамі
3 мяса? Ашо ж із мняса? Печку топымо, да е мнясо , як заб’ем кабана, да ковалачок возьмэм да нават цестом облыпымо, у блясы. Тонкія і товсы каўбасы з вэпрыка. Мнясо нарыжымо в товсту, пэчэнь, лёгкі… Да пэклі. Окріп ростэ, да колендра, да намэлэмо, да сіплэмо, часнік кідаемо… Смачны ковбасы былі, не гэтакі бы цяпер! Холоднык … лапы варылы, галаву. Наварымо, да заллемо, да захолонэ… холоднык. У печцы надто добра варыты холоднык. Вын умлівае так. На газовы не такый наварыш. Сало солылы, да в бочку клалы. Діжкі булы. Кускамы поріжымо, да покладэм..Горголя адрубаем кроха, да цілэ кумп’я вложым на дно, а навэрх сало положым… На Пасху выймэмо, под крышу … Ой вкуснэ було. Высохнэ.
Рыбу варылы, в суп кідалы, бо нэ було сала, каб засмачыты. Да з piбамы варылы суп. Всяк, сушылы. І шчука, і плыткі, і лышчы, і карасі, і лынькі, ріб многа в нас було.
Собралы шэй кров, дай блынцы пыклы. Напэчуць блінцэй ды выносяць дітём, якія калядавалі тыя блінцы. З мукою замэшаюць, да пэкуць. 0, смачны!
На Коляды пікалы мнясо, холоднык варылы, булкей напычэш…
На Вылык дэнь ейца красілы, в нас цыбульнік е, я й тэпэр крашу у цыбульніковы смачны ейця, гэтакі красны. Носылы святыты ейця, да сало положым, ды мясо, ды й булку всэ в корзінку масла клалы, понысэмо ды посвятымо. До Вылыкодня постылы, всэ варылы бэз жіру.
Куццю вжэ як хто вмрэ. Варылы з ячмэню, бэз жіру. На крэстыны ніколі кашу варылы, просяную. Сыры лыпылы. Молоко скыснэ, да втопляць, да сырнык був пошытый, да сцыдяць, хорошо камэнем прыложаць, да повісяць на сонцэ, да высохнэ, да тыі сыры йілы.
На помінкі готовалы тры стравы: капусту, кашу просяную, кампот (сушка-яблыка, да грушкі). Була гарэлка, по тры чаркі, більш не. Красны буракы варылы. Хлібній квас робылы, хліба высушаць , да вкінуць, да яно высахне, да гэтакі квас буў. З мэду куццю робляць, як чоловік вмрэ. Мэд у воду пускаюць, ды людэ чэрпаюць тры разы, як пахаваюць. А вжэ як пообідаюць да помоляцця — то одін раз чэрпаюць. 3 ягід робылы настойку. Чарніка да бэруць, да в пляшку, да кроха сахару всыпляць, яно переробыць, это вжэ в нас шчыталася настойка. Тры разы елі, сям’я збіралася разам. В конэць стола бацько сэдыць, госці окола стола, хозяйка на ўслоны сядэ. Молочны суп — крупнік. Був і ячневы, просяны.
Запісана ад Кузюр Марыі Дз’ямьянаўны 1928 г.н. і Кульбеда Марыі Мікалаеўны 1935 г.н. 07.07.2009

Діржалі коров, свіней,уток, куры, коней. Ростылі огуркі, копусту, помідоры.
З мукі рубылі булкі, пірогі, рогалыкі, хліб, бліны.
Бліны: 2 ейца, мука. Замешваіш густа, потом туда молоко і мешаеш. I жаріш.
Пірог «Богач»: 200 гр. дрошчей, 2 л. молока, 2 ейца, маргарін, масло, мукі по обстоятельствах, шоб ні сладкое, ні тугое. Потом доўго-доўго місу.
Коровай не пікла, бо мамы токо рашчынялі, а піклі і замесвалі родственікі. Шо за закон біты по углах хлібною лопатою не ведаю. У вобщем, для молодых і коровай, для іх добробыту, каб разам век спажывалі.
Крупы рубылі ячневу, просяную. Зразу сушыцца, потом обмолочвалі, у жорнах на крупу. Ворылы кашы і суп молочны. Молочны суп ворылі з воды, туды молока ды закіпыт і крупу засыпалы. Молочны суп- крупнік.
Камы не ведаю. Клецкі рубылы з котоплі. Натыралі, отцэжвалі і качалі такія кругленькія і бросалі в молоко ды і варылі.
Саладуху і кулагу не рубылі.
На хрэсьбіны булочкі піклі — коржыкі, блінчыкі з творожком — сырнікі.
На вяселле з мукі хліб піклі і коровай.
Капусту квасілы з морковкой. Капусту наразалі на кусочкі і квасілі в бочках. Разрезалі головку на 4 часты і у печ, шо помелом выметаешь черень, і туды ее, шоб потомілася, робыцца мягкая і перемоеш і в бочку. Огуркі квасылі в бочках. Прыправа: колендра, укроп, часнок.
3 молока білы масло — собыралі смітану з молока да бьюць і масло. Былі спецыяльныя маслобойкі. А творог — это очэнь просто, молоко скісло, потом беру кострулю, трапочку на дно кладу і на огне томлю. Сыры рубылі, надо было ворыць молоко, туды масло, яйцо, але я мало его рублю.
Сало солылі і хронылі в деревянных ящіках, ложылі радамі. Цэлыя зімы хронылі. Колбасы напіхалі мілко нарезано мясо ў кішку і запікалі ў пічі. Холоднык- лапкі, ушы, з головы рубілы, у горшок і тушыцца, зразу прыправу не кідалі,зразу варыцца в воде, потом перемываешь, заліваешь і зноў, добовляешь в конце пріправу.Кроў змішвалі з крупой грічнівой ды налывалі ў тоўстыя кішкі. Ілі ворону кішку. Трэбо было попоскрэбсці, чыста мыць, шоб запоху ні було. Кіпятком опарвалі желудок — ючок, варылі ды ілі.
Рыбу жарылі. Варылі уху з головы, хвоста, плавніков. Захолодае, ды рыбны холоднык.
У лесе збіралі грыбы: лісычкі, белыя, зеленкі, подзеленкі. Сушылі на нітке ці дроце ля пічі ці групкі. Колі у пічі на бляхі ложілі соломку наразалі і клалі сушыць грыбы. Сушылы часцей білыя грыбы.
Пілы бярозовы сок, кленовы радзей. Піво не ворылі. Гарэлку рубылі з зерна, сушылі солод. Компот ворылы з сухофруктов — сушка, ці з свежіх. Меду мало, бралі на лікі. 3 меду робляць медовуху. Робылі настойкі і наліўкі: 600 гр вішневых лісточкаў сахар, 0,5 л. ягод. Усе гэта ворылі, одцэжвалі і у слоік.
Запісана ад Ксенда Пелагеі Рыгораўны 1951 г.р. 07.07.2009

Жыць трудна было, сала лучшае было, готовэлі пірогі то пэклі: молоко добаўлялі да дрождзі да яшчэ смэтана дабаўлялась да взойдуць да замісіш, стаіць руская печка насоджаеш пірагоў 12-14 на ўсю свадзьбу на бляху, крыжыкамі на пасху украшалі, а так украшэній ніякіх не было. Ніколі быў хліб такі двухкілаграмовы.А коржы яшчэ пеклі тое самае як і каравай. Тое ж самае цісто да бляха да маленькімі кусочкамі тожа ў печкі пеклі рускай на нізінькіх бляхах. А печка награваеца добра, разграбаем жар па ўсёй пячы, яна гарыць аж білая а тады той жар выграбем паціхоньку. Пэклі хлеб тожа ў бляхах, а свякроу мая пякла на длінных лапатах, яго пасыпалі отрубамі — то быў самы укусны хлеб, а калі ні было отрубоў тады ж выкладвалі хлеб на лісты капусты. Хлеб пекла хазяйка жэншчына, самая старая жэншчына што была дужа, а еслі ужо свекроў не дужа то прыходзе ўжо нівістка і замяняе старую. Хлеб замешываліу дзяжы, з дрэва рабілі бачонкі — вось гэта тая ж самая дзяжа.А ткалі яе самі надзіжнікі, накрывалася яна віком. Клаўся хлеб на чыстую лаву. На ручнікі калі тое ж таржэство, а некоторыя адразу на ручнік клалі. Усегда вадой пальеш каб кроха блішчала. Пранікі пяклі самі тожа, смэтана да сахар да разбалтаеш да яічак замісіш, да раскатаеш да на бляхі заліжаш да цэлую міску пранікаў наробіш. На памінкі тры блюды было традіцыонна: просяная каша, капуста, кампот, а калі сталі жыть лепей то і паболей блюд стала. На свадзьбу біўся кабан, капцілася мяса, пякліся свіжанькія насолы, памідоры, агуркі засальваліся. Но гэта на свдзьбу не ставілася. У мяне на свадзьбе кісель толькі быў ды павідла міска, мы яе вадой разбаўлялі каб больш было.
Самое ліпшое мясо поріжыш у тонкія кішкі, памыеш акуратна. Сыры дзелалі: кідаеш малака, квасіш. С полотна сырнік шылі, ён клінам быў под гнёт сыр клалі, по міскам раскладывалі, солылі. Рыбу жаралі, уху рабілі, катлеты рыбныя : голава откідаеца, шкура знімаеца, косці выкідаюца, адна мякаць астаеца. Перакруціш на машынке і туды укручываеш сала, усякія спецыі дабаўляеш і хліба білого і котлеты робіш. Холодец робілі з лапак, з галавы, ушэй кабана. Калбасу з тоўстай кішкі робілі: бралі печань да сэрца да лёгкія, да ўсяго гэтага кусок сала дабаўляўся тонкі, мелко-мелко поріжімо у тоўстую кішку, начінена, на бляху дыў піч.
Рабілі квас. Настайвалі слівы і кваса бачонак палучаўся. Піва не варылі. Рабілі напоі са слівы: насыпалі слоем у банку, дабаўлялі сахара, ставілі на акно і яна стаяла да зімы. Гэта была вішнеўка. Мё’д так елі. Грыбы хто насоліць, хто марынуе. Гэта зараз такога няма, а раней, там дзе покуць, там дзе маладая сядзіла туды усе перліся, но пападала туды самая блізкая радня. Там закуска была другая, там ужо масла было ці шо, а на заднем яго ужо не было, бо там яго не пададуць, бракуюць. На такі торжества дзяцей мала хто браў а ў жызні дзеці тожа мелі сваі місті. Яна са ўзрослымі не ялі. Калі сям’я небальшая яны сядзелі са ўсемі.А калі прыходзілі госці прыдуць, то яны за сталом не будуць. А калі сям’я бальшая, што дзяцей было многа, іх вапшчэ ў закутак пададуць. Для дзяцей ? Што самі елі тым і саміх кармілі. Но малако канешна. Варыш кашу, прыгаворвалі «каша — бяда наша». У кашу трэба што нібудзь положыці. Хто бліжэйшы більш, хто дальнейшы мэнейю. Прасяная каша гэта бый ділікатэс, але пры мні ужо не. Гэта старэйшыя гаварылі, мая свякроўка напрыклад. Вось пры ніх — то да.
Калі хліб пеклі, то песні не пялі. Свадзьба. То ў нас ўжо на свадзьбе пякуць каравай. Як было трудней пасля вайны гадой 5 не пелі. Мая сястра ў 1941-ым выходзіла, дык ёй не пеклі, я ў 1958-ым, тады ўжо піклі. Каравай бальшы, аж на 3 літры бярэцца і расчаняецца. Трэба маці разныя коржыкі, каб на гэты каравай класці. Усаджваецца ў тазіку каравай гэты, каравай гэты добра абмазываецца. Печка добра натапляецца і туды усажываецца гэты каравай і пячэцца. А з садавіны гатовіцца шышок такі длінны. Две веткі, а тут аблёпіна каб колкі можна было ўставіць. Гэта было дзве тройчасных і тры двойчасных. / 5 ветак утыкалі ў гэты каравай. Поты рабілі гэтыя шышы, накручывалі тісто і запэкалі ў печы, а потом ешчо разныя квіты рабілі овсом, ячменём. Самі робілі з бумагі. I такі высокі, такі каравай. Гэта проста украшэнне, а каравай сімвал, які будзе каравай — такая будзе і жызнь. Калі здасца каравай такі высокі, красівы, то гэта пара добра будзе жыці, а калі раскінецца — то гэта плоха. Пек каравай самы блізкі, дажэ маці неразчуняла. Старшая дачка выйшла, а другая выходзе — тады старшая пячэ. Ці сама родная цёця такім чынам. Выбіраліся такія жэншчыны якія доўга у пары са сваімі мужыкаіі пражылі — гэта шчытаецца шчаслівая жызнь. Удавіц ці якіх нешчысных, іх недапускалі да дзела. Спецыяльна людзі падбіраюцца каб не было месячных ці не хварэлая. Выбіраецца для каравая шчаслівы на зямлі чалавік. Песні паюць тады ужо:
“Каравай гіча гіча
Каравай нічы кліча
Дзкеж вы тэ заборіліся
Шо да мэнэ не явіліся

Як замісіць і воду льюць, то співаюць пісню:
Мыйце ручкі каравайнічкі
Да на вышінке лыйтэ
Коб вышінкі робіліса
А нашы дзіці любыліся

Каравай выносяць, ставяць на гэта віко што з дзежы, на віко насыпаецца жыта кроху на віко накладаецца надзёжнік (то скацэрка такая маленька). / вот на яго ставять каравай. Віко гэта той што дзежа накрывалася.
Мачанка гэто сало напечано і туды сметаны крыху. Дзіцем ідзеш на работу, покінеш молоко, картошкі, мачанку. Ядзяць цэлы дзень, што яшчэ дзелаць у дзярэўне. Як ужэ сталі перапікаваці сало, сало прапічэш палучаецца тук — чыстае сала такі, а гэта маленькія шведзікі палучаюцца, зусім маленькія шведзікі. І ў гэту массу із жыра добаўляюць кроў грэчневай крупы і запякаюць у кішках, гэта называецца кравянка, ўкусная такая.
Цяпер раскажу чаму яны шведыкі: «Была шведская вайна, там дзе ліс зараз дзярэўня стаяла, і праўда гэта было ці няпраўда, самаму глаўнаму гэтаму ваякі патрэбная была дзіўчына на кажную ноч другая, адпраўлялі тых дзяўчат, но адна жэншчына найшлась такая, прышлі да яе за дзіўчынай, а яна ўзяла як жарала сала на скавародзі, дык яна гэтым салам у лыч шведу таму нарвежцу ці як там, і за гэта бый спалены тый Моталь, то было не Моталь, то было Прохаво. I спалілі яго нібы Хатынь, і доўга тут людзі не паселяліся а потым ужо пройшлі кілька, і адзін пасяліўся над ракою, да новай тый постройкі што зробылі. Месца неблагапрыятнае. I першы пасяліўся Мотыль (яўрэй), во па гэтаму і пашло названне Моталь».
Запісана ад Мінюк Ганны Кірілаўны 1939 г.н. 07.07.2009

З мукі робляць бліны. Муку разводзяць цеплай вадой, дабаўляюць дрожы, соль, сахар, яйцо. Размешваюць. Стоіць час-поўтора. Выпікаюць на сковородзе.
Мочанку для бліноў кожны робіць па-свойму. Некаторыя макаюць іх у сметану, некаторыя ў жыр. А мы робілі так. Жарьш сало со шведамі ( шкуркамі), цыбулю до золоцістого цвета. Добовляюць кіслую смятану (2-3 ложкі). Гэта ўсе перажарваецца.
З мукі таксама рабілі локшу (лапшу). Густа замешвалі муку, яйца, соль, воду. Раскатвалі цеста тонкім слоем, наразалі полоскамі і сушылі на рэшэто.
Зацірка. Налывалі в горшок молоко, доводзілі до кіпення. У місочку насыпалі мукі. Долівалі туда горячего молока і расцірают. Получаюцца комочкі. Потороху ўсыпаюць у молоко і размішваюць ложкой.
Каша-прысыпаха. У чыгунку варылі ачышчанную картоплю. Зварылі яе. Знімаем зверху погорылцы, откідваем. Оставшуюся потовчы. Добовляют масло, молоко. Пшэно промывают 3 разы і добавляют у картоплю. Размішваюць, ставяць на 1,5 часа у піч. Пшэно разбухае.
Крупы таўкліў вялікіх ступах, просыпалі.
Боршч. Мясо варыліў горшках, пену познімалі, закладалі картоплю, поварылі. Жарылі свеклу на сале (масле), лук, чэснок. За 5 мінут до конца добовлялі ў горшок. Таксама добовлялі жмэню шчавеля, петрушку укроп. Запрўлялі сметаной.
Бярозавы сок. Калі гатавалі ў бочцы, то ен закісаў сам. Калі ж разлівалі ў бутылкі, то добовлялі сахар і 8 розынок (ізюм). Ставілі бродыці ў пограб.
Горілка. Бралі жыто, пшэніцу чы ячмень. Замочвалі зерне, расілі, каб раска выпусцілася, сушылі. У жэрновах мололі. Картоплю ставілі, шоб замерзла і була сладкая. Варылі яе ў чыгунах, скідалі ў цэбрыкі (драўляныя бочкі). Тоўклі добра, бы пюрэ. Разводылі муку цеплай вадою, дабаўлялі ў картоплю. Размішвалі, разводзілі кіпятком да густаты сметаны. Укрывалі і парылі 2 часы. Разлівалі по меньшым емкасцям, каб охолодыты. Злівалі потым у бочку, дабаўлялі дрожы. Стояла брага дней 7. Залівалі ў самагонны апарат.
Квашаная капуста. Шаткуем на шаткіўцы, перамінаем з соллю, шоб сок пусціла. Дабаўляем календру, укроп, перац, ліст лаўровы, моркву. Зноў перамінаем, складваему бочку. Прыкладаем кружком і камнем зверху. Ставім у цеплае месца на 2-3 дні. Там яна ўкісае, выступае пена.Як стане сок светлым то выносім з хаты. Выкідаем у ванночку, каб вышла горыч. Зноў зложеаем ў бочку, накрываем.
Агуркі. Адрэзваем носікі, закладваем на дне слой, перасыпаем соллю, запраўляем укропам, календрай, лаўровым лістом, смародзінавым лістом. Залівалі саленай халоднай вадой. Накрывалі.
Мясо. Кумпякі рэзалі по кусочках, солылы. Добовлялі перэц, чэснок, перамішвалі. Закладалі ў баночкі. Ставілі іх у бляхі з водой, накрывалі крышкамі. Піч выгорала — выграбалі жар, ставілі бляхі на 8-10 часоў. Пасля закатвалі крышкамі. Таксама для захавання мяса рабілі расол. Для гэтага кіпяцілі воду ахалоджвалі, сыпалі соль. Туды лажылі картоплю. Калі яна ўсплывала, то солі хапала. Мяса і косты залівалі расолам. Сало рэзалі на кускі, націралі чэснаком, перасыпалі соллю. Не павінна датыкацца да краю яшчака, каб не было жоўтым. Для захавання прадуктаў іх у баночках опускалі ў колодзец
Каўбасы. Для тонкіх каубас мяса рэзалі мелкімі кусочкамі. Кішкі прамывалі, скраблі. Каб заправіць мяса ў кішку, выкарыстоўвалі коблучок (колечко з дроту). Печынева каўбаса (ліверная ці тоўстая каўбаса). Адварвалі печань, легкія, вушы, язык, шоб выйшла кроў. Дабаўлялі жыр ( падчарэўе). Солылы, пхалі ў кішку. Кравянка. Збіраюць кроў, бістро соляць, добовляюць адвараную грэчку чы рыс, жыр, мяса, якое мелка перакручвалі. Заліваюць у кішку, выпякаюць. Холоднык робяць з головы і лапок. Вымочваюць, перашкрэбваюць, закладваюць у горшок (чыгунок). Кіпіць 3 часы, покуль мясо не адпадае от косцей. Косты выкідаем, мясо мілко разотрэм. Раскладваюць по тарэлкам, заліваюць буленам.Ложаць лаўровы ліст, чэснок, перэц. Выносяць у халоднае месца.
Запісана ад Жыховіч Ганны Данілаўны 1948 г.н. 07.07. 2009

Сыр. Бралі творог, молоко, яйца, соль, соду, слівачное масло. Молоко даводзілі до кіпення, добовлялы творог, варылі дзесяць мінут. Потым сцэджвалі воду, добовлялы соду. Начынает рыхліцеся. Далей добовлялы яйцо, разогрэтое масло. Перамешвалі, лажыліў тарэлкі. Елі до чаю.
Варэнікі «лянівыя» (Робылі на скорую руку, таму «лянівыя»). Бралі творог, муку, яйцо, масло, соль, сахар. 3 цеста каталы коўбаску, рэзалі на кусочкі і варылі ў вадзе. Моркву добоўлялы ў кампот замест сахару. Таксама моркву варылі з молоком.
Коўбасы залівалы жырам. М’ясо закручвалі ў анучкі, вялілі ў кладоўцы пад паталком. Хрэн гатавалы на Пасху. Яго тэрлі, добоўлялы сок свеклы, соль.
Ў лесе збіралы ягады, грыбы і арэхі. Весною збіралы яйкі кніжыны (кнігаўка птушка). За стол першым садзіўся гаспадар. Калы дзеці размаўлялы за сталом, бацька даваў ім у лоб ложкай. Калі прыходзіў госць на стол ставілы ўсё , што было ў хаце. Калі гарэў дом, яго абносілі хлебам, шоб дальшэ пожар не распространяўся. Былі сваі помэло, дзяжа, хлебная лапата, пазычаць іх нельга. На Яна (07. 07) на всі окна затыкалі крапіву (пякучку), шоб злыя сілы не лезлі ў хату.
Запісана ад Стасевіч Марыі Сямёнаўны 1955 г.н. 07.07. 2009

У сем часоў паўтора літра вады взяла, пачочок дрожжэй, масла подсолнечного, замэсыла з мукою, шэ уксусу добавыла. Бувае, шо почэмо на сыроватцы. Ну да подходыў тры часа, постояў я яго подбыла. Опять подышоў у бляхы поклала. Час посэдыць. А раньше то такая була в нас дыжа дэрэвляна. Ну і на ноч намочвалы, выбэралы тісто для затаскі. Проходыла нэділя, налываеш воды, воно размокнэ і туда мукі насыпаеш. Як увэчары зробыв, так утром встовай -і туда вжэ в тэе тобі закваска получаецца, і тогды воду, муку замісыш. Но тоды ржаный хліб получаецца. Колі то я помэтаю, як моі родітелі пэклы… деревянна лопата була, круглая. Туда посыпалы мукою, да клалы хліб, да туда посыпалы мукою, да клалы тако хліб, да во так обгортвалы, да й сажалы ў піч…
На пірогах украшэнія булы: плэлы косу — наўкола обкладалы. Як короваі пэклы, то шышэчкі обкладаюць сюда, ну пірогі то абкладаюць… Ну чатыры часа подходзіць..Ну а в пічкі час стоіть..А як хліб пэклы тогды той вылыкі — то й два часа. Бохун зваўся — такі большый, большый…
Рогалікі пэчэмо й пончыкі пэклы, варэнікі варылы. Рогалікі: дваццаць грам дрожжэй, поллітра кіслай смэтаны, пачка маргарына — замесіць, і в холодільнік на два часа. После мы ёго раскатваем і сахором посыпаем. I тоды формачкі такі, як рогалікі..які хоч…ды і ўсё — ў печ. А пончыкі то, пончыкі на дрожжах замісіш — так сладко, ложкаю чэрпаеш… А варэнікі з молодосці мы всэгда пэклы. Варэнікі з чэрнікі варылы. То просто так на воді. Хорошо на кіслом молоку. Просто так замэсыты — в холодільнік, потому шо лучшэ оно раскатваецца. І роскатваем на столі, да стаканом вычаваю так і туда начынку тую кладу, ягады.. чарніку з сахаром…і зашчыпываем…бы плецёначкай закручаем..Ну і ўсё — вода кыпыць, кыдай варэныкі. Друшлачком выймаем так на полотенцэ, сахаром посыпаю. Так і з чарнікі — самыя ўкусныя… Бліны пэчэм з капустаю: полкілограма кіслай капусты, одно яйцо, одная чайная (націск на другі склад) ложка соды, сахару одна столовая, полтора стакана мукы — это бліны з капустай. Так всё смэшаецця, смешаецця — да на сковородку. Ковріжку з варэннем: адін стакан кефіра, трі яйца, адін стакан сахара, адін стакан варэння, ну жэлательно яблочного, адна чайная ложка соды — погасіць. / мука… / так на процівэнь вылываемо — ковріжка. Мінут шэйсят… Вона пэчэцця. Обыкновенны булкі: сто грам дрожжэй, семсот грам молока, двесьці пейсят грам сахара, повложкі солі, сто грам маргарыну.
А посныя булкі: сто грам дрожжэй, адін літр воды, двесьці пейсят грам сахара, сто грам масла подсолнечного, уксуса шесць чайных ложак. Як пост…
На свато…двесьці грам дрожжай, тры літра молока, семсот грам сахара, дзесяць яіц, ну іўсё па-мойму — і булкы… 3 гэтага самага тіста раскатваем так рулеты да з маком пэчэм, ну туда в срэдіну ….мак замочваем… кіпячоною водою заллю… час постоіть, я ёго сцежваю, сахаром посыпаю і так скручваю рулеты.
По-старыннаму дранікі делаем.. Харошых восем картофелін. Я іх стру на цёрке. После беру поллітра воды, накіпечу і эта самэ опарваю. Опару, а после туда добавляю муку і яйцо вбываю. Мні дранікі такі нравяцца. Такі румяны… По-старінному так робылы… Клёцкі, ну як робылы…Ну бралы картошку тёрлы, после бралы так марлечку — яе шчаввалы, выдушвалы эту саму воду. Той крохмал опять посолылы… Каталы… поджарвалы на сковородкі і кушалі. А бываей так, шо молоко — молочны клёцкі.
Як заб’юць кабана і гэты товсты кішкі, і так робылы на дрожжах цісто, залывалы в тыі кішкі — / пэклы ковбасу такую. I робылы само гэтако з картошкай, бы дранікі, то тожэ в ковбасу.
Кашы обыкновенны.. Пшонна… Бабку варылі: картошка цёрта в жір, да в горшок. Можно кідаты прыправу — нэ пошкодыць.
Мясо посолым, заправым да запэкаем на процівень і обматваем в цесто — такая получыцца бы крышка. А в молодосці помню, як заб’юць кабана, мясо соляць — в дэрэвляны ночвы кладуць, нэділю в солі ворочаюць, после его на сонцэ подсушваюць — і на чэрдак. Обмотваюць, шоб мухі нэ попалы.
Запісана ад Райкевіч Вольгі Васіл’еўны 1941 г.н. 08.07.2009

В огородзе вырошчвалі такіе культуры, як і сейчас.
Просо сеялі на своей полоске землі. Кожная сем’я мела полоску землі в поле. Сеялі зерновыя, лён. Кто то делал льняное масло. Самі білі, чесалі лён вымачівалі, прялі ніткі, да ткалі полотно. Красілі корой дуба ілі травой. Вс’е натуральное было.
У каждого была лошадь. Держалі свіней немного, коров, кур — іх всегда, а гусей началі держать недавно, а сначала — не знаю. Гусей держалі, когда была маленькая, а як бабушка — не слышала.
В лес ходілі за ягодамі, грыбамі. Сбором лекартвенных растеній занімалась бабушка. Собіралі черніку, брусніку, маліну. Сушілі саму ягоду, собіралі зверобой. Грыбы всякіе: белые, польскіе — сініе, но шляпка желтенькая, как делікатес, сінякі. Грыбы сушыліў печы: бляхі засцілалі саломай і выкладвалі грыбы. I печку растопіш і сушылі. Марынавалі ў расоле (сіропе): соль і прыправы. Свежыя -жараныя елі летам. Осенью сушылі і марынавалі. Рабілі капусту з грыбамі, тады мяса не дабаўлялі, варылі суп з грыбамі.
З мукі дзелалі зацірку, бліны, пірогі по празднікам. У каждого былі своі жорны.. Это два камня. Натрут в жорнах, просеют: мука получалась мелкая і крупнее. С крупной делалі суп «крупнык» с молоком, а с мелкой — пірогі і другое.
Клецкі делалі: картошка сырая натертая, отжімается жідкость, добавляется яйцо, мука, скатываются шарікі, кладуются в подсоленую, кіпяченую воду. Варілі с молоком ілі с водой. Потом моглі на сковородку і поджарівалі.
Зацірка: закіпеченое молоко і мука в місочку і чуть-чуть воды і зацірает. Потом в кастрюлю і закіпать, помешівая.
Черны хлеб пеклі отдельно. Делалі закваску. Дежа была круглая. Цеста сделалі і потом немного оставлялі. Потом туда водічкі і она разбухала. Была дыжа, у ней замешівалі цеста. Она была деревяная, а с какого дерева — не знаю, только не с соснового, потому шо выделяет смолу, могла быть із ольхового, дубового — ліственного дерева. Дыжа стояла на печкі ілі за печкай, в сухом месце, шоб не цвіла. У каждого была своя. Сажалілі невесту на дыжу — на моей памяці не знаю, когда то, может і да. Хліб пікла гаспадыня, памагалі ей у празднікі дзеці, часта нявестка. Калі піклі коровай лопатой обносілі углы, каб каравай у гору рос, каб маладыя развівалісь, багацелі. Хозяйка адзявала чыстую адзежу, фартух, не то, у чым рабіла на полі. Выпякалі адразу некалькі бохан хлеба, колькі ў каго получалось, але маглі і адну. Бохан хлеба — круглы. Была спецыяльная лопата і его ў печку зацягвалі. Калі пічы стояла коцюба (кочерга), вілка, якімі печ выграбалі. На хлебну лопату клалі капусны ілі дубовы лісты. Помялом выграбалі мусор з печы. Помяло робілі з яловых ветак. Калі ставілі хліб у печ, на ей маглі спаць дзеці, яны ж не мешалі. Печ топілі ольховымі і бярозавымі дровамі, потому што дуб не ідет для гэтага. Печ провяралі, сматрэлі, ці пабялела цэгла. Правяралі гатоўнасць хлеба: клалі на ладонь і пастуквалі па руцэ, і хлеб должен был падпрыгваць, ці пераварачвалі яго, і стукалі па абратнай стороне — павінен быў ісці глухі звук, як пустата. А хлеб з пічы клалі на скамейкі, засланыя палаценцэм ці ручніком, клалі на бок, каб быў душны. Верхнюю скарынку змочвалі вадой, каб была мягчэ. Хлеб захоўвалі у каморы. Тады более беражна адносіліся к хлебу каждую скарыночку оберегалі Торбу надо сложіць хозяіну в полі і хозяйке, а дзеці, шо постарше нанімалісь , (маглі у пастухі) і ім тоже торбу надо было: сало, хліб, огурцы.
Пад час вяселля адзін коровай гатовілі ў хлопца, адзін у дзяўчыны. Коровай гатавала старэйшая сястра, нявеста, цётка, блізкія родственнікі. Абавязкова не развядзённыя, не ўдовы, а тыя, у каго ў сям’і ўсё добра, якія добра жылі і багата. Хлеб і коровай мясілі кулакамі. У коровай добаўлялі горылку, але зачым не ведаю. Тыя, хто збіраўся мясіць коровай, мылі рукі (абрад такі), калі замесілі, помылі рукі і выцерлі спецыяльным ручніком. А воду пасля замесу вылівалі на вішні. Упрыгожвалі каравай касой з цеста, берыльца дзелалі — кручочкі такія, узорчыкам. Рабілі шышкі: з вішні ілі з яблыні выразалі галіны і высушвалі, абмотвалі цестам і запякалі ў печке, украшалі аўсом, абмотвалі краснымі ніткамі, рабілі цветы з бумагі. У нявесты павінны былі быць 2 двойчаткі, 3 тройчаткі, а ў жаніха наадварот. Потым іх дзялілі, каб у маладых усё добра было. Калі дзялілі коровай, то адрывалі шышку і одорвалі маладых. Калі жаніх забіраў нявесту, меняліся шышкамі, каб у сям’і было прыбаўленне: забіралі двойчастую, аддавалі тройчастую. Гэтыя шышкі не дзялілі, а астаўлялі маладым. Каравай дзяліў сват. Спачатку давалі маладым, потым бацькам і остальным родственнікам. Коровай пачыналі печ утром, каб успеў падысці. Свадьбы былі многа дней. У суботу пяклі каравай, у воскресенье — свадьба, панедзельнік — звалі на коровай і дзялілі яго.А вечарам рабілі бабскі вечар. Звалі практычна ўсю вуліцу, каб нявеста пазнакомілася з суседзямі. На наступныя выходныя ездзілі ў госці к родне нявесты, а потом наадварот. Утром пасля свадьбы перадзяваліся ў касцюмы жаніха і нявесты, скідвалі ў торбу бурак, то моркву і везлі снеданне ў хату, дзе сталі жыць маладыя: каб паказаць, чым кармілі нявесту яе родныя. Ішлі з гармошкай па вуліцы, каго встрэцяць угошчалі, давалі выпіць. На вяселлі гарылкі было калі як, а было і вельмі многа.
А пірогі делалі на молоке, добавлялі масло. Масло білі на спецыяльнай бейке.
Сем’і былі большые, к праздніку еды побольше делалі, делалі колбасу. Мясо резалі кусочкамі, былі спецыяльные железные колечкі. Мылі кішку і пальцем піхалі. Такая колбаса называлась «домашняя” ілі «пальцем піханая».
Унутранасці — печень, сердце,легкіе, шкуркі. Обварываюцца, на машынку, у кішку і печом — «печэнева калбаса». Некаторыя берут всю голову свіньі, без костей, обварівают. I добавляют в калбасу.
З мяса робылі «паляніцу»: закідвалі ў дыжу з соллю.Яно прасалівалася, а потым подвешвалі каля печы. Каўбасу так же. Рабілі вяленую: не піклі, а подвешвалі каля печкі.
Сало засольвалі ў дзяжы круглай: поўнасцю ўкладвалі, каб не было пространства і засыпалі соллю. Потым доставалі, елі і обратно закрывалі. Кумпякі таксама солілі ці ў расоле з солі замочвалі і подвешвалі, сушылі. Гатоўнасць расола правяралі так: кідалі картошыну, еслі ўсплывае, то можно робіць мясо. Свежую кроў не пілі. Робілі «кровянку»: ріс, грэчка, жыр. Атрымоўвалася жыдкое, засоўваліў кішку і вставлялі в печку. Робілі мачанку: тое самае жаранае сала на скавародцы. Робылі «салтісоны» на вяселле: галаву абварвалі і жалудак (ючок), рэзалі кускамі і ў кішку запіхалі. Варылі ў вадзе і пад гнёт (прэс).
Варылі «холодец». Лапы свіныя рэзалі на кусочкі, у чугун і ставілі ў печку. Разлівалі па місачках і застывала.
Птушку тушылі, варылі з капустай. Еслі буў ахотнік, то елі зайцоў ці дзікіх утак. Собіралі яйца кнігаўкі і дзікіх утак. Тушылі ў чугунах. Дзікіх утак прыносілі да хаты, але яны не прыжываліся.
В деревне 2 названія: «шкваркі» (Панцавічы, Дзедовічы, Зазер’е) і «швэды» (дзе жыву зараз). А чаму «швэды» не знаю, а шкваркі таму, што калі жарыш шкварчаць.
З рыбы гатовілі уху, жарылы, салілі, гатавалі рыбны студзень. 3 картошкай – гэта уха, а так лук, перац,укроп,лавровы ліст, адварваецца і ў холад.
Огурцы солілі у бочках. Прылажывалі зверху спецыяльна сделаным дзеравянным кругам і камнем, дабаўлялі лісця хрэну і укроп. Потом в погрыб і так елі. Капусту так же. Разразалі на 2-3 палавінкі качаны і ў печку, і ў бочку. Таксама капусту рэзалі на шаткоўках. Дабаўлялі ліст лавровы, семян укропа. Толкачом толкалі ў бочку — расол появляецца. Буракі закопвалі ў яму на зіму, калі мала — у погрыбы. Буракі варылі, дабаўлялі шчавель (зараз уксус) — каб падкісліць, картошкі, варылі боршч. «Холоднык» гатавалі на кіслом молоке, добовлялі огурец, яйцо, лук зелёный, укроп і кіпячёную воду і охлождалі в комнате. Употреблялі «огуречный расол» с первых огурцов: огуречные цветочкі, вода, огурцы, укроп, лісце часныка і з картошкай елі. Рабілі маласольныя огурцы: в банку вода і соль сыпалі. 3 памідораў рабілі салат.
Раньше вырошчвалі мак. Яго дабаўлялі ў пірагі ці варылі, потым расціралі з малаком, добаўлялі сахар і получаўся, як каша.
Хрэн цёрлі, маглі сушыць, перакручвалі на мясарубцы, добаўлялі квас і получаўся хрэн для закускі.
3 агародніны варылі «шчавель», або «квасэц». Суп гэта: картошка, шчаўе і яйцо. Елі гарачым, еслі заправлялі лукам, то елі холодным.
3 аўсу гатавалі аўсяную кашу.
Рабілі «прысыпанку»: просо з картошкай. Сварваецца картошка, толчэцца, добаўляецца молоко, потом просо, і ў печку, дзе разбухае, очэнь укусна. 3 картошкі робілі «бабку»: церлі на церке, дабаўлялі масло ілі сало. I в печку ў гаршке.
Варылі сыр із молока. Свежае молоко і 2-3 банкі кіслага (до палавіны). Кіслае оттапляецца, творог откідаецца. Потым свежае малако на маленькі огонь, добаўлялі сахар, трэба давесці да кіпенія, когда закіпеў добавлялі творог, потом адкідваю клінок (трохвугольны пакетык з завязачкамі ўверсе, каб вешаць на печ).Дабаўлялі масла, яйцо і соль. Перамяшаем і заварачваему бумагу. Очэнь укусно. Клінок вешалі каля печкі. Клінковы сыр рэзалі на кусочкі, дабаўлялі масло і ў печку. Тварог рабілі. 3 сыроваткі пяклі бліны ці так пілі: ахлаждалі і пілі. Бралі ў поле, бо хорошо жажду ўтоляе.
На хрэсьбіны гатавалі, тое, шо і на свадьбу. А на помінкі другое. Абавязкова капуста, каша з проса, кампот з сухафруктаў (яблыкі і грушыу печкі сушылі). На Купалле нічога асаблівага не гатавалі. На Каляды — каўбасы, пірагі, як і зараз. На посную вячэру робілі куццю.
Варылі гарэлку, кампоты з сушаных ягад, яблык, грушаў. Добрыя яблыкі замочваліў бочцы — «мочоныя», потом пачалі делать у банках кампот.
Гарэлку варылі з картошкі: адварвалі, дабаўлялі муку і дрошчы і получалась бражка. Квас делалі: поджарыш у печкі скарынку, каб падгарэла і рабілі квас. Пілі бярозавы і кліновы сок. Піва не варылі. Вішніўку в такія вялікія стеклянныя бутылкі, закідвалі ягоды, добавлялі сахар і на подоконнік на сонцэ. Сахар постепенно раставал і получалась вішнівка. Ешчо з малінай робылі -ягодыўка.
У нас пчеловодов не было. З мёда нічога не робылі
Елі тры разы ў зіму, а летам рэдка, бо ў полі. У абед елі добра: 1-ае — суп, 2-ое — картошка, капуста.
Сначала хозяіну нужно покушать, а потом все остальные. Гаспадар сядзеў у главе стала, а куды госця садзілі не знаю. Якія стравы гатавалі гасцям не знаю. За дрэнныя паводзіны за сталом дзіцям давалі подзатыльнік і выводзілі з-за стала.
Пад час зажынак, жніва, дажынаку поле бралі збанок малака, хлеб, агуркі. Посуд: чыгуны, гліняныя гаршкі, каструль не было, гліняныя місачкі. Елі драўлянымі ложкамі ці рукамі, вілак не было.
Ежу захоўваліў дежах, у пограбах і каморах.
Ежу готовіла хозяйка. Гэта лічылася абязанностью. Хозяйка старалася ўгодзіць мужу. Мужчыны працавалі ў полі і ежу самі не гатовілі.
Ці гатавалі для дзяцей асобна толкам не знаю. Кармілі як не груддзю, то давалі малако, потым кашу. 3 астаткаў цеста дзелалі галушкі — маленькія круглыя шарыкі, потым варылі ў вадзе і давалі дзецям. Перад Благавешчаннем, калі бусел прылятаў дзелалі «буськову лапу» — цеста разразалі як руку. Дзеці, бегалі і крычалі: «Бусел, бусел, я тваю лапу з’еў!». Пеклі з пірагова цеста. Пяклі пірагі з узорамі.
Запісана ад Ксенда Зінаіды Мікалаеўны 1958 г.н. 08.07.2009.

Я сама робіла хліб. Яго мясылы рукамі. 3 мукі і вады робылы закваску. Укісне, добовлялі мукі, мясылы. Постоіць, сажалі на лопату на капусны ліст. Чэраз 2 часы даставалі і стучалі. Бы подпрыгвае, значыць пячоны. Хлеб хрысцілі пры замішванні і калі саджалі ў піч, даставалі. Робылы на ім крыжык. Чорны хліб змазвалі водой, а белы яйцом. Потом накрывалі полоценцэм, шоб отпарывся. Хавалі хліб на дзеравянных паліцах. Піч вытоталі бярозаымі дровамі.
Таксама мы робылы для дзяцей маленькія булочкі. 3мішвалі дрожы, яйцо, муку, соль, воду. Яшчэ з рэшткаў цеста рабілі ляпешку. Клалі на сковороду і на огонь. На клецкі врэмя не було. Для іх націралі картошку, убівалы яйцо і варылы. Овес молотылі і варылы куццю.
Сеялі просо, грэчку лен. На жорноўках з каменю робылы крупы. Робылы кашу з гарбузоў. Таксама тэрлі моркву, змішвалі яе з мукой, яйцом і молоком і пяклі коржыкі. Варылы моркву з молоком. Варылы боб, шчавель.
Квасілі капусту. Шаткавалі на шаткоўцы чы нажом. Пасоляць ды прыкладуць гнетам. 3 буракоў робылы квас. Чысцяць, наразаюць, заліваюць вадой ў баночках і квасяць. Огурцы і помідоры солылы ў бочках. Ложылі слоямі, клалі ліст смародзіны, колендру укроп, соль. Хрэн тэрлі, залывалы квасам з буракоў. З маком робылы пірогі. Мялі яго ў місках з сахаром.
Зквасяць молоко, паложаць у льняны мяшочак, пасыплюць соллю. Хай сцічот, потом под гнет ложаць. Получалі клінковы сыр. Тварог быў каждый дзень. Зквасяць молоко, поставяцьу цеплае месца, процэдзяць на марлечку.
Сыроватку некаторыя п’юць, а некаторыя робяць коржыкі. Для гэтага замішвалі яе з мукой, яйцом і содай. Маслянка была густая бы кефір, але смачней. Робылы молочныя супы. Для іх рыхтавалі свою локшу ( лапшу). Замішвалі цесто з мукі, воды, тоненька раскатвалі, наразалі ножом. Сушылі на скацерці на столе.
Мясо сушылі. Сало перасыпалі соллю, заправай і клалі ў дзерэвяны яшчык. Мясо наразалі меленько, солылы, робілі тонкія ковбасы, а з внутранасцей, сала і мяса робылы ліверку. Холодзец. Уварвалі голову лапкі, покуль не откінецца мясо. Заправлялі і залывалі юшкой. Мачанка. Поставім немножко сала на сковородку уліваем сметану. Калі кіпіць, то добовляем мукі. Елі з картошкой. Омлет робылы ў гліняных місках з яйца і молока. Птушку варылі. Яйкі дзікіх птушак не збіралі, мяса дзікіх жывел не елі почці.
Рыбы жарылі, варылы. Робылы шчавель, суп. Солылы ў вядзерко, перасыпалі соллю. Сушыліў пічы. У бочках солылы грыбы. На зіму сушылі белы грыб.
Заварвалі заместо чая мяту, лісты смородыны, маліны. Робылы сушку (яблыкі, слівы,грушы), сушылі ягоды. Робылы бярозавы квас. У яго клалі буракі і зерно.
Для гарэлкі муку запарвалі, картошку варылі, добовлялы дрожы. Недзельку стояло — і ў апарат. Робылы наліўкі (настойкі). Бралі вішню, сахар і воду. Настойвалі ў бутылках.
Гаспадар садзіўся першы ў концы стола. Побороні Бог, каб хто што сказаў бо тоды ложкой у лоб получалі. Госця частавалі гарэлкай, наліўкамі. На Вялікдзень у корзіну чорны ды белы хліб, соль, воду, яйкі. Неслі свянціць у царкву. Квартай называлі кружку, пляшкай — бутылку.
Запісана ад Хала Марыі Федараўны 1943 г. н. 08.07.2009

Робымо опару. Кідамо дрожжы. У цеплай воды расколочываемо дрожжы. Сахар усыпемо, потом стояць. Замішваемо, кідаемо маргарыну, две жмені сыплемо сахару, солі на глаз. Замісваю его. Зноў стоіць. Зноў подыйдзе, потым катаю. Стояць подыходзіці накатаное. Выкладаемо на бляхі. Бляхі з’явліся калі мну было ЗО рок. Калі не было блях, клалі на лопату, якую посыпалі мукой або клалы дубовы ліст. Печ пропальвалі берозовымі, ольховымі або хвоевымі дровамі. Надліпшы дровы берозовы. Вымуць ды постукаюць, як «отзываецца» і «стогніць», то гэто ўжо печоны. Піклі 6-7 боханаў. Выкладаемо хліб на стол накрываемо яго. А було, што клалі ў мэшок той хліб.
Пірогі піклі толькі на Пасху, Трыцу, Коляды. Іх хавалі ў скрыню. Бліноў пеклі мало, бо шкодовалі мукі, каб на хліб було. Часцей гатавалі бліны з картошкі, Націраемо яе, посолілі. Мо хто ўкіне мукі. Яіц не добоўлялы. 3 аўсу робылы толокно. Тоўкалі, малолі, варылі, отрымліваўся несалодкі. 3 жыта варылі парыш. Проросчвалі жыто, сушылі, мололі ў жорнавах. У пічы варылі. Некалі заквашвалі, каб ен быў не салодкі, а з квасам. Робылі клецкі. Труць картоплі, беруць льняны мішочак, выжымаюць. Кідаюць у міску, туды ж мукі, бяруць покроху ды качаюць. Кіпяцілі воду ды варылі.
Крупы кідалі ў ступы, сушылі і абтоўквалі. Ячмень яшчэ мачылі і абсушвалі, бо так не обтоўчэцца. Крупы готовілі іў круподралках. Хто тады супы варыў. Капусту робылі чы з грыбамі, чы з мясам, чы з ‘олівом.
Палюдкова капуста. Капусту парылі. Накідаюць у піч, якую напаляць бы на хліб. Вымаюць, разрэзваюць, выкідаюць верхняе лісце і кідают у бочку з огурцамі. Буракі тожэ варылі. Натруць, накрышаць ды вараць.
Моркву просто елы сырой. Носілы дзецям, як зараз цукеркі, быў бы ласунак. Пасечуць у цэбары сікачом. Мак быў харч. Насыплюць маку ў неполудзену міску, нальюць чуць-чуць вады, разотруць качалком, кідаюцьу кашу. Выдак маленькi, він самы твэрды, з яго ідэ много стэблаў. Мак лепшы, ен мякчэй.
Хрын цірлі ды елы. 3 молока варылі крупнык. Яго давалі дзецям, калі бацькі шлі на поле. Косты расолом залывалы. Кумп’я повісяць, ды бралі як сіна касіці, на полудзень бралі. Сало салылі, хранілі ў кладоўцы, а ў лёхе(пограб) нельга. 3 унутрасцей ніц не рабілі. Мачанка. Тоўклі сім’я льну ў ступках, солілы, і туды мочалi картоплю.
Рыбу ловылі кломляю, волочком, коўблыком. Залывалы молока, сметаны і на сковородуў піч. Грыбы толькі сушылы і варылы. Навараць гаршок і ядзяць. Белы грыбы сушылі ды варылы з капустай, смачна капуста з грыбамі! Прынясуць ягід, да посыплюць на піч, падсохнуць, кладуць на бляхі. Збіралі жалуды. Квас робылы з чырвоных бурокей. Начысцяць, ды ў гаршок паставяць, ды заквасяць.
Елі тры разы ў дзень. Гаспадар садзіўся ў канцы стала, справа каля ёго садзілася гаспадыня, усі елы з аднэй міскі, злева ад гаспадара садзілі госця, на стол ставілі ўсё, што і ўсегда.
Запісана ад Міховіч Соф’і Андрэеўны 1933 г. н. 08.07.2009

Было врэмя млыні мололі, ды потом рашчынялі у дзежы Добры хліб быу. А як патом было хужэ, трэба было і намалоць у жорнах. Ой было цяжко — цяжко! А на свадьбах? Яка там свадзьба была: самагонкі паставяць, пірагоу напякуць, да кабана заб’юць у каго е. Вянчаліся, а разводау не было. Пірогі так пяклі: дрожжі, мука бела, так і пяклі, калі з чаго было. Трудно было — падаткі плацілі. А печку топім добрэ, ліст дубовы на лапату, хлеб туды, ды сажаемо. Патым ліст адстае. Калі вынімалі, тады клалі на стыл, ці на лаву. На ручнікі не клалі. На свадзьбу вот такі було: м’ясо, то молока зробяць, то масло.
Масло дзелалі самі. Доішь корову, ды молоко у банкі. Шкляна дно було. Кранік адпусцішь, спускаешь яго масло, а смятана астаеца у банці. Масло астаеца — у збанок цячэ. Тады частае масло було свае. I сыры дзелалі. Молоко скісне, отквасішь, ды у пічу ставішь, да яно топіца, тады сціжваешь яго, ды шылі такія торбы, да сцячэ. Да сыр быу.
Робылі квас. Хліба накрышаць, ды сухарэй кінуць, ды укісны квас быу. Самагонку гналі ужо як я стала, а раней Польшча была — з гэтым ох как строга було. Сіялі, жалі сярпамі, выбівалі жменямі. Жыто, овёс, ды потом ячмень. Жылі — ніхто не расходзіуся! Толькі вельмі-вельмі рэдка. Унас було 13 душ у сям’і. Кашу прасяную варылі, ды грэцкую, да ячнюю. Капусту варылі, суп. Супы варылі з картошкі, з мяса калі було. Сало салілі… Сало бралі мужчыны, калі касіць ішлі у балото. Зараз на весь Мотоль шчытай ні коровы. Нікто не хоча дэржаты. Хлопцы не хочаць дэржаты касыты, дзяучаты не хочуць даіты.
Калі забілі кабана — робяць каубасы. Мяса нарыжуць, да заправяць добрэ заправаю, а кішкі ж памыюць, свінячыя, ды напіхаюць, ды пяклі.А коровей ніхто не дзержыць, бо каб з яе цякла водка – то усі б дзяржалі. Усі мужчыны. Грыбы сушылі. Робылі дранікі – гэтага ужо хватала. Натрэш, натрэш, ды у печ.
Запісана ад Парфеневіч Алены Фёдарауны 1929 г.н. 08.07.2009

Я раней робіла масло: выдою корову уволью ў збанак, потым сходзіць смятана, яе уліваем у маслабойку і б’ем і получаецца масла. Яшчэ творог робіла молоко квасім, кісне молоко,потом топім яго, ставім у печку, яно оттопляецца,сыроватка остаецца, зліваеццаў цыдшок,уложваем, яно сцікае і получаецца творог. 3 сыроваткі рабілі млінцы: сыроватка сцікае,у яе ўбіваем яічко, насыпаемо мукі да росколотым-росколотым ды ў печку.
Пеклі пірогі:3 літры молока, 200 г дрожжэй, молоко чуць подогрэваецца, кідаемо дрожжы ды маргарын і солімо і сахару кладэмо, розмешавм гэта усё, тады досыпаем мукі, становіцца цесто не то густо, не то рыдко-обыкновенное, тады становімо его,яно подымаецца 2-3 часы ў місцы, тады туды мукі, замысімо густовато, поставім зноў усходзіць, калі ўжо міска поўная наробіцца,тады затопляем печку на бляхі накладаем цесто і яно зноў падходзіць ў бляхе. Тады з печкі жар выгрыбаемо ды саджаемо пірогі на печ,праз 1-1,5 часы пірогі готовы. Хлеб такжа ж готовылі, але дрожжы ў яго не клалі ніколі, дзяжа вілікая была цесто ў ёй помысімо-помысімо калі, дык на боках цесто остаецца і оно заквасьваецца. Калі ўжо на другі раз пякчы, дык добоўляем воды, размешваем ды зноў мукі добаўляем і зноў замешваем цісто робім дыў печку сажаем. Калі маці, моя пякла, дык дзяжы не было, а была такая лопата дліная. Калі хлеб з пячы вынімаўся, дык верх вадзічкай паліваўся.
Ніколы на помінкі на стол ставіліся капуста, каша, кампот і куцця. На свадзьбу дык коровай пяклі, коржы, булочкі з ўзорамі рознымі, выкрунтасамі.
Таксама робяць халадзец, і на свадзьбу яго таксама ніколі дзелалі: бярэм свіныя лапы, голову, ўсё перамываем, кладзем у гаршкі і наліваем кіпятком, на нач у цёмнае места ставім ды зранку ў пячы выпякаем, мясо ўбіраемо, каб без костачак было, потым чыснаку дабаўляем ды па місачках разліваем і яно застывае. Мочанку робяць: бярэцца смятаны кроха на сковородку становіцца ў печку смятанка закіпае, засыпаецца мукі кроха.
Першы, другі і трэцці сват на свадзьбе заўсёды садзяцца каля маладэі за сталом,а астальныя як хочуць садзяцца. Караваі пяклі ўсе жанчыны, што прыходзілі на свадзьбу. Апраналі белыя хустачкі, каўтанчыкі ды замвшвалі цісто. Маці не магла печ каравай. Першая каравайніца і мысіла, і ў печ саджала, і даставала — ўсё яна, а выносілі каравай ўжо ці брат ці зяць. Удовы печ каравай не маглі, ды яны і самі не прыходзілі.
Запісана ад Рамановіч Надзеі Рыгораўны 1942 г.н. 08.07.2009

Источник: «Народная кухня маталян» ОО «ОТдых в деревне», 2009г.


Article printed from Прысмакі з кішэні: https://belcook.com

URL to article: https://belcook.com/post/narodnaya-kuxnya-matalyan-ch-1/

Copyright © 2008-2022 Прысмакі з кішэні. All rights reserved.